Слонімская сінагога

Сінагога
Слонімская сінагога
53°05′36,57″ пн. ш. 25°19′03,33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Слонім
Канфесія іўдаізм
Тып будынка сінагога
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання 1642
Будаўніцтва 16421648 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000502шыфр 413Г000502
Стан занядбана
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Слонімская сінагога — помнік архітэктуры барока ў Слоніме па вул. Савецкая, 1.

Гісторыя

Вялікая сінагога ўзведзена ў 1642—1648 гадах, уваходзіла ў сістэму абарончых збудаванняў Слоніма, цяпер знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада.

У 1881 годзе сінагога моцна пацярпела ад вялікага пажару. Адразу пасля пажару на ахвяраванні прыхаджан дзейнасць сінагогі ўзноўлена, хоць мясцовыя ўлады не давалі на гэта дазвол[1].

Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўвалася пад склады.

У 2001 годзе перададзена ва ўласнасць Іўдзейскаму рэлігійнаму аб’яднанню ў Рэспубліцы Беларусь. Знаходзіцца на рэстаўрацыі, якая, аднак, практычна спынілася.

У 2010 годзе перададзена ва ўласнасць адзелу культуры Слонiмскага райвыканкама.

У пачатку 2021 года будынак набыла на аўкцыёне за 30 тысяч беларускіх рублёў дзіцячая пісьменніца і педагог з Мінска Ілона Караваева (псеўданім Іяанна Рыўз). У чэрвені 2022 года, пасля няўдалых спроб знайсці сродкі на рэстаўрацыю, уладальніца вярнула будынак дзяржаве[2].

У лютым 2024 года новым гаспадаром будынка сінагогі стаў расіянін асоба якога не раскрываецца[3]

Архітэктура

Слонімская сінагога — магутнае збудаванне, абнесенае па перыметры радам нізкіх пазнейшых пабудоў, была галоўным аб’ектам даўняй плошчы, да якой сыходзіліся вуліцы. Манументальная плоскасць галоўнага фасада сінагогі з буйнамаштабнай пластыкай арыентавана на вуліцу Савецкую, заходні фасад — на Школьную. З вузкага праезду ад плошчы Леніна барочны франтон будынка ўспрымаецца ў моцным ракурсе. Радавая гістарычная навакольная забудова арганічна звязаная з сінагогай.

Бакавы фасад сінагогі

Слонімская сінагога ўяўляе сабой квадратны ў плане цагляны будынак пад высокім двухсхільным дахам, з цэнтрычнай дзевяціпольнай планіровачнай схемай, характэрнай дла сінагог XVII—XVIII стст.: канструкцыя перакрыцця вырашана дзевяццю скляпеністымі пралётамі. Цэнтрычнасць збудавання падкрэслена і двух’яруснымі фасадамі. Мэты бяспекі абумовілі абарончы характар архітэктуры збудавання: тоўстыя сцены, адсутнасць архітэктурнага дэкору і раскраповак, высока ўзнятыя арачныя аконныя праёмы. Асабліва манументальны ніжні ярус з радам нізкіх лучковых вокнаў-байніц і таўшчынёй сцен 1,7 м. Пластычны акцэнт у прыёмах барока створаны на галоўным усходнім фасадзе будынка — высокі фігурны шчыт на філёнгавым парапеце. Шчыт раскрапаваны здвоенымі пілястрамі, нішамі ў тонка прафіляваным абрамленні. У цэнтры размешчана круглае акно-ружа.

Інтэр’ер

Інтэр’ер сінагогі
Роспіс купала бімы

Своеасаблівасць вырашэння інтэр'ера сінагогі абумоўлена характарам культавага рытуалу. У цэнтры шырокай залы ўсталявана біма. Навісь над бімай, паднятая на чатырох магутных слупах і аркадзе, уяўляе сабой паруснае скляпенне з ліхтаром. Купал бімы дэкарыраваны стукавым паліхромным арнаментам з лісцяў аканта і пальмет. Біма кампазіцыйна аб’ядноўвае прастору інтэр’ера і адначасова з’яўляецца цэнтральнай апорай крыжовых скляпенняў, якія перакрываюць малітоўную залу вышынёй 11,8 м. Пяты скляпенняў абапіраюцца на пілястры, філёнгі якіх распісаны фрэскамі першай палова XIX ст. з рамантычнымі пейзажамі з руінамі, вазонамі з кветкамі. Традыцыйная перагародка паміж мужчынскай і жаночай палавінамі сінагогі заменена металічнай галерэяй на чатырох тонкіх калонах у заходняй частцы храма.

Свяшчэнны каўчэг

Акно-разетка і алтарны картуш
Ляпны дэкор арон-кадэша

Арыгінальнасць і своеасаблівасць насычаных дэкаратыўна-арнаментальных матываў інтэр’ера сінагогі звязаны з культавай сімволікай: матывы з жывёльнага і расліннага свету, культавыя атрыбуты (карона, скрыжалі). У дэкаратыўным вырашэнні інтэр’ера выкарыстана тэхніка грызайлю. Кампазіцыйна-дэкаратыўным цэнтрам усходняй сцяны з’яўляецца «арон-кадэш»[ru] («свяшчэнны каўчэг» — ніша для захоўвання скрутку торы). Над ім размешчаны накладны фігурны картуш — ляпная кампазіцыя ў выглядзе дзвюх скрыжалей, якія падтрымліваюцца з абодвух бакоў ільвамі і ўвенчаны каронай. Усе элементы дэкаратыўнай ляпніны пакрыты пазалотай і паліхромнай афарбоўкай. Па баках алтарнага картуша — насценныя фрэскі з карынфскімі калонамі і антаблементам, на якім размешчаны выявы львоў, ваз, букетаў, драпіровак. Паміж ілюзорнымі калонамі — фрэскавыя выявы абрадавых (трубныя рогі, валторна, «арфа Давіда») і свецкіх (гітара, віяланчэль, кларнет і інш.) музычных інструментаў, драпіровак, букетаў кветак. Вось алтарнай сцяны завяршаецца ляпным балдахінам у выглядзе кароны з зоркай і спушчанымі драпіроўкамі.

Зноскі

  1. Слонімскія падмуркі : гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы / Сяргей Чыгрын. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 296 с. ISBN 978-985-7007-87-5.
  2. Пісьменніца, якая выкупіла старажытную сінагогу ў Слоніме, вырашыла вярнуць яе дзяржаве
  3. Знаменитую синагогу в Слониме отдали почти даром. Кто стал новым хозяином? (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

Untuk orang lain dengan nama yang sama, lihat Mark Kelly (disambiguasi). Mark KellySenator Amerika Serikat dari ArizonaPetahanaMulai menjabat 2 Desember 2020Menjabat bersama Kyrsten SinemaPendahuluMartha McSally Informasi pribadiLahirMark Edward Kelly21 Februari 1964 (umur 59)Orange, New Jersey, ASPartai politikIndependen (sebelum 2018)[1]Democratic (2018–sekarang)Suami/istriAmelia Babis ​ ​(m. 1989; c. 2004)​ Gabby Gi...

 

Onze-Lieve-Vrouwekerk Onze-Lieve-Vrouwekerk met rechts de Gravenkapel en op de voorgrond eronder de restanten van de Franse dwangburcht Plaats Deken ZegerpleinKortrijk Gewijd aan Onze-Lieve-Vrouw Coördinaten 50° 50′ NB, 3° 16′ OL Gebouwd in 1199-1211 Restauratie(s) Na WO II Begraafplaats Niet aanwezig Monumentale status erfgoed Architectuur Stijlperiode Gotisch Interieur Altaar Barokaltaar met reliekschrijn van het Heilig Haar Diverse Schilderijen van o.a. Antoon...

 

Smartphone developed by Samsung Electronics This article may require cleanup to meet Wikipedia's quality standards. The specific problem is: Some bits need tidying up. Please help improve this article if you can. (April 2013) (Learn how and when to remove this template message) Samsung Galaxy Grand Duos - i9082'Marble White' Galaxy Grand Duos (GT-i9082), running Cyanogenmod 10.1.ManufacturerSamsung Electronics[1]SeriesSamsung GalaxyModelGT-I9080 (Single SIM) GT-I9082 (Dual SIM) SHV-E2...

Barbara Klein (2015) Barbara Klein (* 14. Juli 1954 in Wien) ist eine österreichische Theatergründerin und ehemalige Intendantin des Wiener Kosmos Theaters. Inhaltsverzeichnis 1 Leben 2 Barbara Klein und das Kosmos Theater 3 Regiearbeiten am KosmosTheater 4 Auszeichnungen 5 Literatur 6 Weblinks 7 Einzelnachweise Leben Barbara Klein studierte nach der Mittelschule Schauspiel an der Universität für Musik und darstellende Kunst Wien (Max Reinhardt Seminar), wo sie 1975 mit Diplom abschloss. ...

 

Mexican band Grupo FirmeBackground informationOriginTijuana, Baja California, MexicoGenresRegional Mexican, Pacific Norteño, Banda, Norteño-BandaYears active2014 (2014)-presentLabelsMusic VIPMembersEduin CazaresJhonny CazaresJairo CorralesChristian TéllezJoaquín RuizDylan CamachoJosé “Fito” Rubio Grupo Firme is a Mexican band based in Tijuana, Baja California. Formed in 2014, they have received nominations for a variety of awards that include Premios Juventud and Premio Lo Nuest...

 

Arian Llugiqi Personalia Geburtstag 24. Oktober 2002 Geburtsort Burghausen, Deutschland Größe 187 cm Position Sturm Junioren Jahre Station 0000–2020 Wacker Burghausen 2020–2021 FC Ingolstadt 04 Herren Jahre Station Spiele (Tore)1 2021– FC Ingolstadt 04 II 21 (7) 2021– FC Ingolstadt 04 25 (0) Nationalmannschaft Jahre Auswahl Spiele (Tore) 2023– Kosovo U21 3 (1) 1 Angegeben sind nur Ligaspiele. Stand: 17. September 2023 Arian Llugiqi (* 24. Oktober 2002 in Burgha...

2005 Indian filmBarsaatTheatrical release posterDirected bySuneel DarshanWritten byRumi JafferyK. K. Singh (dialogues)Screenplay byRobin BhattShyam GoelStory bySuneel DarshanProduced bySuneel DarshanStarringBobby DeolPriyanka ChopraBipasha BasuCinematographyW. B. RaoEdited bySanjay SanklaMusic bySoundtrack:Nadeem-ShravanBackground Score:Salim-SulaimanProductioncompanyShree Krishna InternationalRelease date 19 August 2005 (2005-08-19) Running time144 minutesCountryIndiaLanguageH...

 

2008 studio album by Born RuffiansRed, Yellow & BlueStudio album by Born RuffiansReleasedMarch 4, 2008StudioChemical Sound and Sleepytown Studio in Toronto, OntarioGenreIndie rock, post-punk revivalLength39:24LabelWarpProducerRusty SantosBorn Ruffians chronology Born Ruffians EP(2006) Red, Yellow & Blue(2008) Say It(2010) Professional ratingsReview scoresSourceRatingAllMusic[1]Filter8.8/10[2]Pitchfork Media8.0/10[3]Spin6/10[4] Red, Yellow & ...

 

1983 film by Bob Clark For other uses, see A Christmas Story (disambiguation). A Christmas StoryTheatrical release posterDirected byBob ClarkScreenplay by Jean Shepherd Leigh Brown Bob Clark Based onIn God We Trust: All Others Pay Cashby Jean ShepherdProduced by René Dupont Bob Clark Starring Melinda Dillon Darren McGavin Peter Billingsley CinematographyReginald H. MorrisEdited byStan ColeMusic by Paul Zaza Carl Zittrer ProductioncompanyMetro-Goldwyn-MayerDistributed byMGM/UA Entertainment C...

Zamek w Brzeżanach Mury zamku w Brzeżanach w 2019 r. Państwo  Ukraina Obwód  tarnopolski Miejscowość Brzeżany Inwestor Mikołaj Sieniawski Rozpoczęcie budowy 1554 Pierwszy właściciel Sieniawscy Kolejni właściciele Czartoryscy, Lubomirscy, Potoccy Położenie na mapie obwodu tarnopolskiegoZamek w Brzeżanach Położenie na mapie UkrainyZamek w Brzeżanach 49°26′46,49″N 24°56′41,86″E/49,446247 24,944961 Multimedia w Wikimedia Commons Mury zamku, kości...

 

Nessun grado di separazioneSingle by Francesca Michielinfrom the album di20are Released11 February 2016Recorded2015GenrePopLength3:39LabelSony Music ItalySongwriter(s) Cheope Fabio Gargiulo Federica Abbate Francesca Michielin Producer(s)Michele CanovaFrancesca Michielin singles chronology Lontano (2015) Nessun grado di separazione (2016) Un cuore in due (2016) Cover of the Eurovision version Music videoNessun grado di separazione on YouTubeEurovision Song Contest 2016 entryCountryItalyArtist(...

 

弗朗切斯科一世·斯福尔扎 弗朗切斯科一世·斯福尔扎(意大利语:Francesco I Sforza,1401年7月23日圣米尼亚托 - 1466年3月8日米兰)是一位意大利雇佣兵首领、米兰公爵,也是斯福尔扎家族在米兰统治的开创者。 生平 早期生活 弗朗切斯科出生于今意大利托斯卡纳大区圣米尼亚托,是穆奇奧·斯福爾扎的七个私生子之一。弗朗切斯科在特里卡里科长大,这是1412年那不勒斯国王拉...

بطولة ويمبلدون 2007 رقم الفعالية 121  البلد المملكة المتحدة  التاريخ 2007  الرياضة كرة المضرب  الفعاليات بطولة ويمبلدون 2007 - فردي الرجال،  وبطولة ويمبلدون 2007 - فردي السيدات،  وبطولة ويمبلدون 2007 - زوجي الرجال،  وبطولة ويمبلدون 2007 - زوجي السيدات،  وبطولة ويمبلدو...

 

Wakil Bupati Polewali MandarPetahanaDrs. H. M. Natsir Rahmat, M.M.sejak 8 Januari 2019Masa jabatan5 tahunDibentuk1998Pejabat pertamaDrs. H. Rusli Kattang, M.M.Situs webwww.polmankab.go.id Berikut ini adalah daftar Wakil Bupati Polewali Mandar dari masa ke masa. No Wakil Bupati Mulai Jabatan Akhir Jabatan Prd. Ket. Bupati 1 Drs. H.Rusli KattangM.M. 1998 2003 1   Kolonel (Purn.) H.Hasyim ManggabaraniS.H., M.M. Jabatan kosong 2003 2004 -   Drs. H.Syahrul SyahruddinM.S.(Penjabat) 2...

 

Fort in Vasai, Maharashtra, India This article includes a list of references, related reading, or external links, but its sources remain unclear because it lacks inline citations. Please help to improve this article by introducing more precise citations. (February 2008) (Learn how and when to remove this template message) Fort VasaiFortaleza de São Sebastião de Baçaim Fort Vasai (Vasai Killa)Fort VasaiCoordinates19°19′50.4″N 72°48′50.8″E / 19.330667°N 72.814111°...

У этого термина существуют и другие значения, см. Ле-Борд. КоммунаЛе-Борд-сюр-ЛезLes Bordes-sur-Lez 42°53′55″ с. ш. 1°01′50″ в. д.HGЯO Страна  Франция Регион Окситания Департамент Арьеж Кантон Кастийон-ан-Кузеран Мэр Patrick Laffont(2008–2014) История и география Площадь 50,46 км² Высот...

 

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (يناير 2021) معايير العلوم للجيل القادم هي مسعى بين عدة ولايات هدف إلى ابتكار معايير جديدة تكون غنية في المحتوى والتطبيق، ومُرتبة بطريقةٍ متسقة عبر التخصصات والصفوف الد...

 

Welsh-born New Zealand actor For other people named Jeffrey Thomas, see Jeffrey Thomas (disambiguation). Jeffrey ThomasThomas at the Hobbitcon III convention in Bonn, Germany on 5 April 2015Born1945 (age 77–78)Llanelli, Wales, U.K.OccupationActorYears active1979–present 'The Twelfth Man' by Jeffrey Thomas performed at Centrepoint Theatre, Palmerston North Jeffrey Thomas (born 1945) is a Welsh-born New Zealand actor and writer, best known for his film, television and stage ro...

First Officer of RMS Titanic (1873–1912) This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) You can help expand this article with text translated from the corresponding article in French. (April 2011) Click [show] for important translation instructions. View a machine-translated version of the French article. Machine translation, like DeepL or Google Translate, is a useful starting po...

 

Ali

For alternative betydninger, se Ali (flertydig). (Se også artikler, som begynder med Ali) Imam Aliعلي بن أبي طالبʿAlī ibn Abī Ṭālib Kalligrafisk repræsentation af AliLeder af de troende (Amir al-Mu'minin) (shiamuslimsk synspunkt)Regerede 656–661Efterfølger Hasan ibn Ali Den fjerde retledte kalif af Rashidun-kalifatet(sunnimuslimsk synspunkt) Forgænger: Uthman ibn Affan Efterfølger: Muawiya 1. (Umayyade-kalifatet) Ægtefæller Fatima al-ZahraUmamah bint ZainabUmm ul-B...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!