Вёска
Крамяні
Крамяні на карце Беларусі ±
|
|
Крамяні́[1] (трансліт.: Kramiani, руск.: Кремени) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, каля ракі Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Гісторыя
Перад скасаваннем прыгоннага права вёска Крамяні адносілася да маёнтка Падбярэжжа, уласнасць Манюшкаў[2], у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. 2 ліпеня 1944 года савецкая 1-я Мінская партызанская брыгада пераплавілася цераз Свіслач, авалодала вёска і ўтрымлівала да прыходу савецкіх войскаў.
Паводле перапісу 1960 года пасёлак. У 1964 годзе да вёскі Крамяні была далучана вёска Замасточча.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 1897 год — 38 двароў, 246 жыхароў
- 1908 год — 39 двароў, 288 жыхароў
- 1917 год — 46 двароў, 287 жыхароў
- 1960 год — 226 жыхароў
- 2002 год — 38 двароў, 73 жыхары
- 2009 год — 56 жыхароў
- 2019 год — 52 жыхары[5]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|