Падбярэжжа (Турынскі сельсавет)

Вёска
Падбярэжжа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Пабярэжжа
Насельніцтва
  • 66 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Падбярэжжа на карце Беларусі ±
Падбярэжжа (Турынскі сельсавет) (Беларусь)
Падбярэжжа (Турынскі сельсавет)
Падбярэжжа (Турынскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Падбярэжжа (Турынскі сельсавет)

Падбярэ́жжа[1] (трансліт.: Padbiarežža, руск.: Подбережье; раней таксама Пабярэжжа) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.

Гісторыя

У 1860 годзе маёнтак Пабярэжжа ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. Да 1869 года ўласнасць Ігнацыя Манюшкі[d], пазней яго дачкі Евы Лапацінскай з Манюшкаў[2]. У 1903 годзе маёнткам валодала дваранка Караліна Марцінаўна Нефтэль[3]. У 1913 годзе ўласніца маёнтка Караліна Нефтэль, было 1304 дзесяціны зямлі[4].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізавана, створаны пасёлак.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

У 1968 годзе да Падбярэжжа былі далучаны вёскі Беліва, Чырвоны Араты, Чырвоны Барок і Хлебаўка. Хлебаўка ў 1908 годзе засценак, 5 двароў, 33 жыхары. На 1917 год урочышча, пазней — вёска.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавета[5].

Насельніцтва

  • 1897 год — 7 жыхароў
  • 1908 год — 1 двор, 3 жыхары
  • 1917 год — 1 двор, 23 жыхары, усе беларусы[6]
  • 1960 год — 65 жыхароў
  • 2002 год — 46 двароў, 79 жыхароў
  • 2009 год — 52 жыхары
  • 2019 год — 66 жыхароў[7]

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. SgKP 1902, s. 463.
  3. Списокъ землевладѣльцевъ Минской губерніи 1903, с. 29.
  4. Nad Świsłoczą 1914, s. 103.
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 96.
  7. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!