У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Ананічы.
Вёска
Ананічы
Ананічы на карце Беларусі ±
|
Ана́нічы[1] (трансліт.: Ananičy, руск.: Ананичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета. Месціцца за 24 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 44 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.
Назва
Назва ўтворана ад асабістага імя Ананій[2].
Гісторыя
Ранняя гісторыя
У XVIII стагоддзі вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе ўласнасць Б. Голуба. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета. Упамінаецца ў 1879 годзе пры пераліку населеных пунктаў Турынскага праваслаўнага прыходу.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Вызваленне», была кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі, вызвалена войскамі 1-га Беларускага фронту з удзелам 1-й Мінскай партызанскай брыгады.
З 16 ліпеня 1954 года па 30 лістапада 1973 года цэнтр Ананіцкага сельсавета, пазней цэнтр перанесены ў вёску Сітнікі. З 1 ліпеня 2013 года ў Турынскім сельсавеце[3].
Насельніцтва
- 1800 год — 15 жыхароў
- 1897 год — 66 двароў, 472 жыхары
- 1908 год — 68 двароў, 460 жыхароў
- 1917 год — 78 двароў, 446 жыхароў
- 1960 год — вёска, 454 жыхары; пасёлак, 12 жыхароў
- 2002 год — 58 двароў, 115 жыхароў
- 2009 год — 77 жыхароў
- 2019 год — 56 жыхароў[4]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|