У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Ізбішча.
Вёска
Ізбішча
Ізбішча на карце Беларусі ±
|
|
Ізбі́шча[1] (трансліт.: Izbišča, руск.: Избище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Гісторыя
У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. Перад скасаваннем прыгоннага права вёска адносілася да маёнтка Падблонь, уласнасць Буяноўскай[2]. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Паводле перапісу 1960 года мела статус пасёлка.
Насельніцтва
- 1870 год — 18 жыхароў мужчынскага полу
- 1897 год — 11 двароў, 85 жыхароў
- 1908 год — 15 двароў, 111 жыхароў
- 1917 год — 24 двары, 273 жыхары
- 1960 год — 74 жыхары
- 1999 год — 13 жыхароў
- 2002 год — 6 двароў, 10 жыхароў
- 2010 год — 11 жыхароў
- 2019 год — 13 жыхароў[3]
Вядомыя асобы
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Дапаможнік (бел.). Архівы Беларусі.
- ↑ Belarus (нявызн.). pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|