Дом па вуліцы Замкавай, 29 — будынак у Мінску, размешчаны ў Ракаўскім прадмесці. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы.
Гістарычная забудова на няцотным баку вуліцы знішчана ў пачатку 2000-х гадоў. Дамы № 27, 29, 31 адноўлены ў сярэдзіне 2000-х гадоў.
Дамы № 25, 27, 29, выкананыя ў эклектычным стылі, шчыльна прымыкаюць адзін да аднаго, утвараюць адзіны фронт забудовы і ўспрымаюцца як адзіны фасад. Дом № 27 уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Фасад не мае выразнай восі сіметрыі, вырашаны плоскасна і строга, раскрапаваны міжпаверхавым і завяршальным развітым шматслаёвым карнізамі. Вокны прамавугольныя, на другім паверсе дэкарыраваны ліштвамі з прамымі сандрыкамі.