Вялікае Княства Літоўска-Беларускае — палітычны праект лідараў кансерватыўнага карэннага каталіцкага і польскамоўнага дваранства Мінскай губерні (галоўным чынам, членаў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі) у 1918 г., які прадугледжваў стварэнне на землях Беларусі і Літвы канстытуцыйна-манархічнай дзяржавы пад куратарствам (апекай) Германскай імперыі — Вялікага Княства Літоўска-Беларускага (з паўночна-заходніх губерняў былой Расійскай імперыі) са сталіцай у Вільні. Праект быў як жаданнем мясцовага ліберальна-кансерватыўнага дваранства стварыць супольную беларуска-літоўскую дзяржаву, асобную ад Расіі і Польшчы, так і альтэрнатывай стварэння ў Беларусі і Літвесацыялістычных па характару рэспублік. Спроба стварэння Вялікага Княства Літоўска-Беларускага з'яўляецца адным з эпізодаў у працэсе змагання ў 1917—1921 гг. мясцовых кансерватыўных дваран на чале з Эдвардам Вайніловічам (1847—1928) па рэалізацыі ідэі палітычнай суб'ектнасці беларуска-літоўскіх зямель (ці толькі Беларусі).
Гісторыя праекта
Ініцыятарамі стварэння ў 1918 г. Вялікага Княства Літоўска-Беларускага выступілі лідары кансерватыўнага карэннага каталіцкага і польскамоўнага маёнткавага сярэднезаможнага і заможнага дваранства Мінскай губерні, многія з якіх былі лідарамі і членамі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі (МТСГ), а таксама былымі прадстаўнікамі ліберальна-кансерватыўнага кірунка «краёвасці», якія патрабавалі раней (у 1905—1907 гг.) ад расійскай улады і грамадства палітычнай суб'ектасці літоўска-беларускіх губерняў (Паўночна-Заходняга краю) у форме аўтаноміі ў Расійскай імперыі[1]. Лідарам краёўцаў-кансерватараў быў Эдвард Вайніловіч, старшыня МТСГ. Апагей уплыву ліберальна-кансерватыўнага кірунка «краёвасці» у літоўска-беларускіх землях быў у 1905—1911 гг., але і пасля гэтага лідары ліберальна-кансерватыўнага кірунка «краёвасці» у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях не адмовіліся ад ідэі палітычнай суб'ектнасці літоўска-беларускіх зямель у той ці іншай форме. Яшчэ ў часы Расійскай імперыі мінскія кансерватыўныя дваране на закрытых сходах Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі выказваліся, што плануемая незалежная беларуска-літоўская дзяржава павінна мець канстытуцыйна-манархічны лад і падтрымліваць ліберальна-кансерватыўныя каштоўнасці (павага права прыватнай уласнасці; прававая роўнасць усіх моў, культур і веравызнанняў; падтрымка сямейных каштоўнасцей і рэлігійнасці; развіццё сістэмы адукацыі і ўсеагульная пісьменнасць; скасаванне саслоўных адрозненняў; і інш.)[2]. Караль Незабытоўскі (1865—1952), адзін з лідараў таварыства, афарыстычна заявіў аднойчы на сходзе Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, што «рэспубліка» прывядзе да «рэж публіку»[3]. Планавалася, што сталіцай Вялікага Княства будзе Вільня.
Пасля звяржэння расійскага самаўладдзя ў ходзе Лютаўскай рэвалюцыі (1917) і ўстанаўлення Часовага ўрада Расіі ў Петраградзе лідары МТСГ на чале з Эдвардам Вайніловічам узялі кірунак на рэалізацыю палітычнай суб'ектнасці Беларусі, хоць лідары МТСГ не пастулявалі выразна акрэсленую форму палітычнай суб'ектнасці Беларусі — гэта залежала ад зменлівых знешніх абставін[4]. Праз віцэ-старшыню МТСГ Рамана Скірмунта, які быў найбліжэйшым сябрам і «правай рукой» Эдварда Вайніловіча, мінскія дваране-кансерватары хацелі паўплываць на сацыялістычныя партыі і арганізацыі ў Мінскай губерні і замацаваць памяркоўную праграму аграрных рэформ у Беларусі, не дапускаючы скасавання права прыватнай уласнасці на зямлю і нацыяналізацыі ўсёй зямлі без выкупу, а таксама імкнуліся ў сярэдзіне красавіка 1917 г. дабіцца ў Часовага ўрада Расіі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, увядзення ў школах беларускай мовы і гісторыі Беларусі, правядзення дэмакратычных выбараў у мясцовыя органы ўлады, кампенсацыю насельніцтву страт, прычыненых вайной, і інш.[5]
Канкурэнтамі дваран-кансерватараў (прыхільнікаў капіталістычнага ладу дзяржавы) у працэсе стварэння беларускай дзяржаўнасці былі беларускія сацыялістычныя партыі і арганізацыі. Аб'яўленне 25 сакавіка1918 г. у занятым нямецкімі войскамі Мінску незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), што пачала стварацца як сацыялістычная дзяржава[12], было ўспрынята кансерватыўнымі мінскімі дваранамі негатыўна: яшчэ 9 сакавіка1918 г. была прынята Другая Устаўная грамата БНР, сёмы пункт якой аб'яўляў скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю. Раман Скірмунт, які 12 красавіка1918 г. быў уведзены ў склад Рады БНР, арыентаваў Раду на супрацоўніцтва з нямецкай ваеннай адміністрацыяй у Мінску і Германіяй: па ініцыятыве Рамана Скірмунта 25 красавіка1918 г. старшыня Рады БНРІван Серада, старшыня Народнага сакратарыята Язэп Варонка, члены рады БНР Раман Скірмунт, Павел Аляксюк, Язэп Лёсік і іншыя асобы адправілі тайную тэлеграму германскаму імператару, у якой паведамлялі аб жаданні незалежнай і непадзельнай Беларусі ў саюзе з Германскай імперыяй[13]. Па рэкамендацыі германскага ваеннага камандавання ў Мінску фарміраванне новага склада кабінета міністраў БНР было даручана Раману Скірмунту. У маі 1918 г. Скірмунт як дэлегат БНР выехаў у Берлін, дзе безвынікова хадайнічаў аб аудыенцыі ў германскага імператара[14]. Тым не менш, на думку беларускага гісторыка Захара Шыбекі, толькі пад аховай 10-й нямецкай арміі, якую прывялі ў Мінск і Мінскую губерню мясцовыя кансерватыўныя каталіцкія і польскамоўныя маянткоўцы, удалося разгарнуць стварэнне рэальных элементаў уладных структур БНР — Рады, мясцовых рад у паветах (выбарных органаў БНР) — і выдаваць пашпарты БНР, займацца міжнароднай дзейнасцю, адкрываць беларускамоўныя школы і выдаваць газеты, аднавіць дзейнасць царквы і касцёла, акрамя стварэння ўласнага войска і паліцыі БНР, што не дазвалялі немцы[15]. Шыбека лічыць, што без нямецкіх гарантый ва ўмовах незацікаўленнасці і захопніцкіх намераў бліжэйшых суседзяў (Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы) наўрад ці ўдалося зрабіць такі феномен як БНР — важны досвед стварэння беларускай дзяржаўнасці ў XX ст., што стала ўзорным і сімвалічным на наступныя гады[16].
16 чэрвеня 1918 г. у Мінску т.зв. «група Вайніловіча» звярнулася з Дэкларацыяй да камандзіра 10-й нямецкай арміі нямецкага генерала Эрыха фон Фалькенгайна, у якой прасіла паспрыяць прызнанню незалежнасці Беларускай дзяржавы: «Агульны сход Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, які складаецца з верных сыноў і грамадзян гэтай краіны, выказвае гарачае пажаданне, што багатая гістарычнымі, дзяржаўнымі традыцыямі і этнаграфічнай адметнасцю Беларусь, краіна з уласнай культурай з дапамогай магутнага Германскага Рэйха будзе прызнана незалежнай дзяржавай па прыкладу Літвы і Украіны і расквітнее ў саюзе з Цэнтральна-еўрапейскімі дзяржавамі». Гэтая Дэкларацыя была падпісана прадстаўнікамі МТСГ (Эдвард Вайніловіч, Мечыслаў Пароўскі, Вітальд Лопат, Зыгмунт Рэвенскі, Ігнат Віткевіч), Саюза землеўласнікаў (граф Ежы Гутэн-Чапскі, Аляксандр Любанскі, Леў Львовіч Ваньковіч, Міхал Валовіч) і Саюза Мінскага дваранства (Людвік Уняхоўскі, Геранім Кеневіч, Юзаф Свянціцкі)[17]. У ліпені 1918 г. кіраўнік Прадстаўніцтва Рэгенцыйнай Рады Каралеўства Польскага у Берліне граф Адам Ронікер атрымаў распараджэнне з дапамогай друку пазнаёміць грамадства Германскай Імперыі і Аўстра-Венгерскай імперыі з гэтым дакументам. У суправаджальным лісце да распаражэння ўказвалася, што мінскія землеўласнікі падтрымліваюць незалежнасць Беларусі, абвешчаную Радай БНР, і іх пазіцыя не звязана з польскім нацыянальным рухам[18].
Раман Скірмунт, якому было даручана сфарміраваць новы кабінет міністраў БНР з 9 ліпеня1918 г. і якога падтрымлівалі лідары МТСГ і дваране-кансерватары, адразу паставіў на перагляд сёмы пункт Другой Устаўной граматы БНР, які тычыўся аграрнага пытання. З ухвалы кансерватыўных дваран-маянткоўцаў Скірмунт прапаноўваў беларускім сацыялістычным партыям кампраміс па зямельным пытанні (продаж часткі зямлі маянткоўцаў сялянам невялікімі надзеламі па цане, якая адпавядала іх рэальнай вартасці), але не змог дабіцца паразумення ў сацыялістаў[19]. У канечным выніку 20 ліпеня1918 г. кабінет Рамана Скірмунта быў вымушаны афіцыйна падаць у адстаўку, а фармаванне новага складу кабінета, створанага на кааліцыйнай аснове, прадстаўнікі фракцый Рады БНР даручылі Івану Серадзе[19]. А ў намерах жа мясцовых кансерватыўных дваран-маянткоўцаў было фармаванне за ўласны кошт галоўнага для ўмацавання беларускай дзяржаўнасці — войска БНР у 200 тысяч жаўнераў, фінансаванне якога абяцалі падтрымаць таксама і віленскія банкіры[20]. Нямецкае палітычнае кіраўніцтва ў Берліне не спяшалася з працэсам прызнання і падтрымкі беларускай дзяржаўнасці і фармавання беларускага войска.
Зварот да германскага імператара
Як вынікае з мемуараў Эдварда Вайніловіча, пасля таго, як у канцы кастрычніка/пачатку лістапада 1918 г.[21] нямецкія войскі пакідалі тэрыторыю Магілёўскай губерні паводле рашэнняў Брэсцкага міру з бальшавікамі ад 3 сакавіка1918 г., у Мінску лідары карэннага дваранства Мінскай губерні (галоўным чынам, члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі) выказаліся супраць падзелу Беларусі на часткі, выступілі з ініцыятывай стварэння пад нямецкім куратарствам «Вялікага Княства Літоўска-Беларускага» (з паўночна-заходніх губерняў)[22][23]. Самым маладым у той дэлегацыі, паводле слоў Эдварда Вайніловіча, быў Зыгмунт Рэвенскі[24].
Першапачаткова ўзначаліць дэлегацыю мінскіх дваран да нямецкага генерала Эрыха фон Фалькенгайна (1861—1922), камандзіра 10-й нямецкай арміі, было прапанавана Эдварду Вайніловічу як самаму паважанаму і ўплывоваму лідару карэнных мінскіх дваран (пра што ведалі і нямецкія ўлады), але той адмовіўся, бо меў антынямецкія палітычныя погляды і не лічыў годным ствараць дзяржаву пад нямецкім куратарствам. Аднак у канечным выніку Вайніловіч падпісаў зварот (без гэтага дакумент не меў бы вялікай вагі), хоць і не паставіў свой подпіс на першым месцы ў дакуменце, і прысутнічаў у складзе дэлегацыі (дзе былі і асобныя рускія маянткоўцы Мінскай губерні) да генерала фон Фалькенгайна. У Мінску дэлегаты (30 асоб), якіх узначаліў новавыбраны мінскі губернскі маршалак граф Ежы Чапскі, папрасілі генерала Фалькенгайна паведаміць аб сваім памкненні германскаму імператару Вільгельму II[25]. Па сутнасці гэта была апошняя спроба краёўцаў-кансерватараў да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага яднання літоўска-беларускіх зямель, прычым не ў якасці аўтаноміі ў рамках Расіі ці Польшчы, а як самастойнай дзяржавы. Генерал фон Фалькенгайн адказаў дэлегацыі мінскіх дваран, што павінен строга выконваць рашэнні Брэсцкага міра, але перадасць прапанову ў Галоўную імператарскую стаўку[26].
У Берлін (сталіцу Германскай імперыі) 24 кастрычніка 1918 г. з місіяй ад мінскіх дваран-кансерватараў на чале дэлегацыі мясцовых дваран (князь Антоні Альбрэхт Радзівіл, Станіслаў Хржанстоўскі, граф Ежы Чапскі, Аляксандр Любанскі) і прадстаўніка купецтва і прадпрымальнікаў (Грэгар Каплан) паехаў Раман Скірмунт, але атрымаць аудыенцыю ў германскага імператара Вільгельма II ім не ўдалося[27][28]. У Берліне пачалася Лістападаўская рэвалюцыя (1918), якая ліківідавала нямецкую манархію і ўстанавіла рэспубліку. Немцы ў лютым 1919 г. хутка пакінулі ўсю тэрыторыю Беларусі, а на змену ім прыходзілі войскі бальшавікоў — Чырвоная армія.
Тое, што новай дзяржаве давалі назву «Вялікае Княства Літоўска-Беларускае» (а не, напрыклад, «Каралеўства Літвы і Беларусі»), з'яўляецца прамым зваротам да гістарычнай традыцыі дзяржаўнасці на літоўска-беларускіх землях у форме сярэднявечнага Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (ВКЛ) і жаданнем правесці ад яго пераемнасць — «краёўцы» звярталіся як да дзяржаўных традыцый ВКЛ, так і сваіх генеалагічных і культурных каранёў у гэтай дзяржаве[29]. Навацыяй было тое, што мінскія дваране прапаноўвалі даць назву новай дзяржаве не «Вялікае Княства Літоўскае» (альбо «Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае»), а «Вялікае Княства Літоўска-Беларускае», што сведчыла пра прыманне імі новага значэння геаграфічнай і этнанімічнай тэрміналогіі, змененай у «паўночна-заходніх губернях» за часы Расійскай імперыі пад уплывам афіцыйнай расійскай ідэалогіі і навукі, калі слова «Беларусь» пачало адносіцца толькі да арэала рассялення славянамоўнага сялянства Паўночна-Заходняга краю, а «Літва» — толькі да балтамоўнага.
Праект стварэння Вялікага Княства Літоўска-Беларускага не з'яўляецца дастаткова вывучанай гісторыкамі тэмай. Аднак ёсць ускосныя звесткі, што мінскія ініцыятары палітычнага праекта, верагодна, мелі пэўныя сувязі і каардынацыю з кансерватыўнымі каталіцкімі і польскамоўнымі дваранамі ў трыманай Літоўскай ТарыбайВільні і Віленшчыне, а таксама прадстаўнікамі ў Берліне, у прыватнасці — з князем Мацеем Радзівілам (1873—1920), графам Альфрэдам Тышкевічам (1882—1930), графам Янам Тышкевічам (1896–1939) і інш., якім не падабалася палітыка Літоўскай Тарыбы[30]. Акрамя таго, сам праект Вялікага Княства Літоўска-Беларускага быў па сутнасці аналагічным праектам у шэрагу з'яўлення манархічных дзяржаў-лімітрофаў пад куратарствам Германіі на землях Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Украіны і Фінляндыі ў той жа перыяд, калі эканоміка Германіі ўжо не вытрымлівала ваенных выдаткаў, што пагражала здаваннем немцамі пазіцый на ўсходнім фронце пад канец Першай суветнай вайны.
Пошукі новых форм палітычнай суб'ектнасці Беларусі і Літвы
Спроба стварэння Вялікага Княства Літоўска-Беларускага з'яўляецца адным з эпізодаў у працэсе змагання ў 1917—1921 гг. мясцовых кансерватыўных дваран на чале з Эдвардам Вайніловічам (1847—1928) па рэалізацыі ідэі палітычнай суб'ектнасці беларуска-літоўскіх зямель (ці толькі Беларусі) і зламання іх правінцыялізацыі на міжнароднай арэне. Пасля няўдачы стварыць Вялікае Княства Літоўска-Беларускае многія каталіцкія і польскамоўныя кансерватыўныя дваране (у тым ліку, многія члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі) падтрымалі ідэю ўваходжання літоўска-беларускіх зямель як суб'екта федэрацыі ў склад аднаўляемай у 1919—1920 гг. Юзафам Пілсудскім шматнацыянальнай федэрацыйнай Рэчы Паспалітай і прынялі ўдзел у фінансаванні Літоўска-беларускіх дывізій[31].
З пачатку XX ст. ідэолагі беларускага нацыянальна-дэмакратычнага і сацыялістычнага рухаў, многія з якіх сталі і гісторыкамі, выпрацоўвалі ўласны погляд на гісторыю і характар Вялікага Княства Літоўскага, што сфармаваўся ў многім на адукацыйнай глебе расійскіх універсітэтаў і пад уплывам расійскай гістарыяграфічнай традыцыі: напрыклад, вучнем Уладзіміра Антановіча быў Мітрафан Доўнар-Запольскі, а вучнем Мацвея Любаўскага — Уладзімір Пічэта[32]. Калі ў сваім нарысе «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910) Вацлаў Ластоўскі называе Вялікае Княства Літоўскае ў рэчышчы расійскай традыцыі «Літоўска-Рускім гасударствам», толькі зрэдку ўжываючы азначэнні наўзор «літоўска-беларускія баяры, паслы», то хутка дзеячы беларускага нацыянальна-дэмакратычнага і сацыялістычнага рухаў пачалі выкарыстоўваць новы тэрмін — «Літоўска-Беларускае княства»: напрыклад, Янка Купала ў сваім артыкуле «Ці маем мы права выракацца роднай мовы?» (газета «Наша ніва», №15 1914 г.) карыстаецца тэрмінам «Літоўска-Беларускае княжства» для абазначэння сярэднявечнага Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага[34]. А ў 1919 г. гісторыкі Мітрафан Доўнар-Запольскі («Асновы дзяржаўнасці Беларусі», 1919 г.), Усевалад Ігнатоўскі («Кароткія нарысы гісторыі Беларусі», 1919 г.), Аляксандр Цвікевіч («Беларусь. Палітычны нарыс», 1919 г.) выдаюць свае знакавыя працы з выкарыстаннем тэрмінаў «Літоўска-Беларускае княства», «Літоўска-Беларускае гаспадарства» і «Вялікае Княства Літоўска-Беларускае»[32][35]. У 1919 г. у газеце «Беларусь» (№33 1919 г.) Янка Купала апублікаваў свой артыкул «Незалежнасць», дзе двойчы выкарыстоўвае тэрмін «Вялікае Літоўска-Беларускае княжства» адносна сярэднявечнага Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага[36].
↑Галоўным жаданнем было, паводле слоў удзельніка дэлегацыі Ежы Асмалоўскага(польск.) (бел. (1872—1952), каб Беларусь«была б толькі адарвана ад Расіі, была б толькі пад уплывамі Захада», бо Захад успрымаўся ў першую чаргу як цывілізаваны і развіты капіталістычны свет, а Расія як краіна, дзе перамагалі сацыялістычныя і негуманныя палітычныя сілы. Гл.: Jurkowski, R. Rada Polska … С. 79.
↑Ладысеў, У.Ф. На пераломе эпох... С. 34—35; Woyniłłowicz, E. Wspomnienia … С. 208.
↑Калі 21 лютага 1918 г. нямецкія войскі без бою ўвайшлі ў Мінск, то ў прывітальнай прамове на Віленскім вакзале мінскія маянткоўцы (Ігнат Віткевіч, Эдмунд Івашкевіч, Чэслаў Крупскі і іншыя члены МТСГ і Польскай рады Мінскай зямлі), сярод якіх прысутнічалі Раман Скірмунт і Павел Аляксюк, выказалі ўдзячнасць нямецкаму генералу Гофману «за вяртанне грамадскага парадку, дапамогу ў аддзяленні ад бальшавіі і супольнае жыццё з народамі Захада з апорай на нямецкую дзяржаву». Гл.: Jurkowski, R. Rada Polska … С. 81.
↑Гісторыя Беларусі. Т. 5. Беларусь у 1917—1945 гг… С. 99—101; Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі... С. 200—201; Łatyszonek, O.Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923Архівавана 27 верасня 2020.... С. 81.
↑Гісторыя Беларусі. Т. 5. Беларусь у 1917—1945 гг… С. 99—101.
↑Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі... С. 202—205.
↑Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі... С. 206, 209.
↑Смалянчук, А.Ф. Раман Скірмунт (1868—1939): Жыццяпіс грамадзяніна Краю / А.Ф. Смалянчук. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — С.451—452.
↑Смалянчук, А.Ф. Раман Скірмунт (1868—1939): Жыццяпіс грамадзяніна Краю / А.Ф. Смалянчук. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — С.452.
Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918—1922) / К. Гамулка ; пераклад з польскай мовы. — Вільня, 2008. — 256 с.
Гісторыя Беларусі : у 6 т. / А. Вабішчэвіч [і інш.]; рэдкал. М. Касцюк (гал. рэд.) і інш. - Мінск : Экаперспектыва, 2007. — Т. 5. Беларусь у 1917—1945 гг. — 613 с.
Купала, Янка. Поўны збор твораў: у 9 т. / Янка Купала. — Т. 8. Артыкулы, нататкі, выступленні. Калектыўныя творы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. — 462 с.
Ладысеў, У.Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917—1920 гг.) / У.Ф. Ладысеў, П.І. Брыгадзін. — Мінск : БДУ, 1999. — 128 с.
Раюк, А.Р.Беларускі палітычны кансерватызм канца XIX – пачатку XX ст.Архівавана 3 сакавіка 2022. / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2020. — Вып. 20. — Ч. 2. — С. 178—184.
Цвикевич, А. Беларусь: политический очерк (перевод с белорусского) / А. Цвикевич. — Берлин : Издание Чрезвычайной дипломатической миссии БНР, 1919. — 33 с.
Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.
Brzoza, Cz. Skirmunt Roman / Cz. Brzoza, K. Stepan // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa etc.: Ossolineum, 1998. — T. XXXVIII/2. — Zesz. 157: Skimbrowicz Hipolit — Skowroński Ignacy. — S. 184—187.
Gierowska-Kałłaur, J. Zarząd cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 września 1920) / J. Gierowska-Kałłaur. — Warszawa : Neriton, 2003. — 455 s.
Jurkowski, R. Rada Polska Ziemi Mińskiej wobec I Korpusu polskiego gen. J. Dowbór-Muśnickiego / R. Jurkowski // Знакамітыя мінчане: Матэрыялы Беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 9 ліст. 2006 г. / Польскі Ін-т у Мінску; рэдкал. А. Вялікі [і інш.]; навук. рэд. А. Вялікі і З. Вінніцкі. — Мінск: Польскі Ін-т у Мінску, 2007. — С. 65—81.
Smaliańczuk, A.Białorusini w gronie krajowców — інтэрнэт-версія артыкула Аляксандра Смаленчука са сборніка «Ostatni obywatele Wielkiego Księstwa Litewskiego» (red. Tadeusz Bujnicki i Krzysztof Stępnik. Wyd. Uniwersytetu Marii Curie-Składowskiej, Lublin, 2005)
Szpoper, D. Gente Lithuana, Natione Lithuana. Myśl polityczna i działalność Konstancji Skirmuntt (1851—1934) / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 2009. — 487 s.
Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.
Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.
Паўтлустым шрыфтам вылучаныя дзяржаўныя ўтварэнні, якія апынуліся стабільнымі і перажылі гэты перыяд. У выпадках адсутнасці ўсталяванай анзвы тэрыторый даюцца назвы органаў улады, якія кантралявалі іх.
قرية شعب عطبة - قرية - تقسيم إداري البلد اليمن المحافظة محافظة حجة المديرية مديرية عبس العزلة عزلة بني حسن السكان التعداد السكاني 2004 السكان 80 • الذكور 39 • الإناث 41 • عدد الأسر 11 • عدد المساكن 11 معلومات أخرى التوقيت توقيت اليمن (+3 غرينيتش) تعديل...
Questa voce o sezione sugli argomenti mitologia romana e mitologia greca non cita le fonti necessarie o quelle presenti sono insufficienti. Puoi migliorare questa voce aggiungendo citazioni da fonti attendibili secondo le linee guida sull'uso delle fonti. Segui i suggerimenti dei progetti di riferimento 1, 2. Le corrispondenze tra divinità greche e romane sono il segno più visibile di un continuum religioso e culturale tra le popolazioni che hanno orbitato intorno al Mar Mediterraneo e...
Glad dikkopmos Taxonomische indeling Rijk:Plantae (Planten)Stam:Bryophyta (Mossen)Klasse:BryopsidaOrde:HypnalesFamilie:Brachytheciaceae (dikkopmosfamilie)Geslacht:Brachythecium (dikkopmos) Soort Brachythecium salebrosumW.P.Schimper (1853) Afbeeldingen op Wikimedia Commons Glad dikkopmos op Wikispecies Portaal Biologie Het glad dikkopmos (Brachythecium salebrosum) is een soort mos uit het geslacht dikkopmos (Brachythecium). Kenmerken De planten zijn geelachtig tot witachtig groen ...
Paolo Bettini mit dem Maglia Ciclamino beim Giro d’Italia 2005 Maglia ciclamino Maglia rossa Die Punktewertung des Giro d’Italia wird seit 1966 ausgetragen. Es gewinnt der Fahrer, der die meisten Punkte während aller Etappen sammelt. Die Punkte werden für die Platzierung im Ziel sowie bei Zwischensprints während der Etappe vergeben. Zum ersten Mal wurde beim Giro d’Italia 1967 ein rotes Führungstrikot für die bereits 1966 eingeführte Punktewertung verwendet. Von 1970 bis 2009 wurd...
سفارة السودان في الولايات المتحدة السودان الولايات المتحدة الإحداثيات 38°54′40″N 77°02′58″W / 38.9111°N 77.0494°W / 38.9111; -77.0494 البلد الولايات المتحدة المكان واشنطن تعديل مصدري - تعديل سفارة السودان في الولايات المتحدة هي التمثيلية الرسمية وسفارة السودان ف
Опис файлу Опис Церква пророка Іллі у Галичі_реконструкція південного фасаду Ю. Лукомського Джерело Ю.Лукомський Арххітектурна спадщинм давнього Галича. Галич, 1991р. Час створення 1991 Автор зображення Ю.Лукомський Ліцензія див. нижче Ліцензування Цей твір поширюється на ...
Untuk kegunaan lain, lihat Anastasius (disambiguasi). Santo AnastasiusLahirAbad ke-6PersiaMeninggal22 Januari 628Dataran EfratDihormati diGereja Ortodoks Timur, Gereja Katolik RomaPesta22 Januari Santo Anastasius (meninggal tahun 628) adalah seorang Kristen dari Persia yang meninggal sebagai martir.[1][2] Pada awalnya Anastasius adalah seorang tentara Persia bernama Magundat.[2] Ia ikut dalam penyerangan Persia ke kota Yerusalem pada tahun 614.[2] Hatinya terge...
This article relies excessively on references to primary sources. Please improve this article by adding secondary or tertiary sources. Find sources: University School of Management Studies – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (December 2009) (Learn how and when to remove this template message) University School of Management StudiesTypeEstablished by Govt. of NCT of DelhiEstablished1999DeanProf. Neena SinhaLocation New Delhi, INDCampusUrbanWeb...
2022 California law The Zacky BillCalifornia State Legislature Long title The Zacky Bill- AB 2640: Food Allergy Pupil Health: California Food Allergy Resource internet web page. Passed byCalifornia AssemblyPassed6/15/2022Passed byCalifornia SenatePassed8/17/2022SignedSigned into law on 9/29/2022Legislative historyFirst chamber: California AssemblyBill titleAB 2640Introduced byValladares The Zacky Bill (AB 2640), written and championed by a 10-year-old Pasadena boy, Zacky Munoz[1...
You can help expand this article with text translated from the corresponding article in German. (November 2023) Click [show] for important translation instructions. View a machine-translated version of the German article. Machine translation, like DeepL or Google Translate, is a useful starting point for translations, but translators must revise errors as necessary and confirm that the translation is accurate, rather than simply copy-pasting machine-translated text into the English Wikip...
Public university in South Korea Not to be confused with Seoul National University. This section needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources in this section. Unsourced material may be challenged and removed. (February 2021) (Learn how and when to remove this template message) University of Seoul서울시립대학교Motto진리·창조·봉사 (眞理·創造·奉仕)Motto in EnglishTruth, Creation, Public Servi...
Building in Plympton, EnglandThe Old RectoryThe Old Rectory in 2016Location within DevonGeneral informationArchitectural styleGeorgianAddress9 Fore StreetTown or cityPlymptonCountryEnglandCoordinates50°22′58″N 4°02′50″W / 50.3829°N 4.0473°W / 50.3829; -4.0473Technical detailsFloor count3 (including basement) The Old Rectory is a grade II* listed townhouse in Plympton, Devon, England.[1][2] It was listed on 23 April, 1952.[3] The buil...
1995 filmGargoyles the Movie:The Heroes AwakenDirected by Saburo Hashimoto Takamitsu Kawamura Kazuo Terada Written by Eric Luke (story) Michael Reaves (screenplay/story) Produced by Frank Paur Greg Weisman Lisa A. Salamone Starring Thom Adcox-Hernandez Edward Asner Jeff Bennett Clancy Brown J. D. Daniels Keith David Bill Fagerbakke Jonathan Frakes Patrick Fraley Ed Gilbert Peter Renaday Salli Richardson Marina Sirtis Kath Soucie Frank Welker Edited bySusan EdmunsonMusic byCarl JohnsonProducti...
For other people named Roger Chapman, see Roger Chapman (disambiguation). Roger ChapmanChapman in 2018Background informationBirth nameRoger Maxwell ChapmanAlso known asChappoBorn (1942-04-08) 8 April 1942 (age 81)Leicester, EnglandOriginEnglishGenresRock, blues rock, art rock, progressive rockOccupation(s) Musician Singer Instrument(s)VocalsharmonicasaxophoneLabels Liberty Vertigo Reprise Windsong Mystic Records (UK) Castle Musical artist Roger Maxwell Chapman (born 8 April 1942 in Leice...
Municipality in Graubünden, SwitzerlandLa Punt Chamues-chMunicipality FlagCoat of armsLocation of La Punt Chamues-ch La Punt Chamues-chShow map of SwitzerlandLa Punt Chamues-chShow map of Canton of GraubündenCoordinates: 46°34′N 9°55′E / 46.567°N 9.917°E / 46.567; 9.917CountrySwitzerlandCantonGraubündenDistrictMalojaArea[1] • Total63.27 km2 (24.43 sq mi)Elevation1,687 m (5,535 ft)Population (31 December 2018)...
Irish lawyer, judge and politician For other Jonah Barringtons, see Jonah Barrington (disambiguation). Sir Jonah Barrington, K.C.K.C.Member of Parliament for ClogherIn office1798 – January 1800Member of Parliament for TuamIn office1790–1798 Personal detailsBornKnapton, Abbeyleix, Queen's County, Ireland1756/7Died8 April 1834 (aged abt 77)Versailles, FrancePolitical partyPatriot PartyAlma materTrinity College DublinMilitary serviceBranch/serviceIrish Volunteers Sir Jonah Barringto...
Canadian specialty television channel Television channel FXCountryCanadaBroadcast areaNationwideHeadquartersToronto, OntarioProgrammingPicture format480i (SDTV)1080i (HDTV)OwnershipOwnerRogers Sports & Media (66.64% and managing partner)FX Networks (33.36%)(8064750 Canada Inc.)Sister channelsFXXHistoryLaunchedOctober 31, 2011Former namesFX Canada (2011-2015)LinksWebsiteFX Canada FX is a Canadian English-language television channel owned as a partnership between Rogers Sports & Media, ...
خان جقمقمعلومات عامةنوع المبنى فندق خان المنطقة الإدارية دمشق البلد سوريا التفاصيل التقنيةالطوابق 2 تعديل - تعديل مصدري - تعديل ويكي بيانات خان جقمق هو أحد خانات مدينة دمشق الأثرية، الذي نشأ في العهد المملوكي على يد الأمير سيف الدين جقمق نائب الوالي المملوكي للسلطة ف...
Paghimo ni bot Lsjbot. Alang sa ubang mga dapit sa mao gihapon nga ngalan, tan-awa ang Fife Hill. 44°17′09″N 78°08′46″W / 44.2859°N 78.1462°W / 44.2859; -78.1462 Fife Hill Bungtod Nasod Kanada Lalawigan Ontario Gitas-on 225 m (738 ft) Tiganos 44°17′09″N 78°08′46″W / 44.2859°N 78.1462°W / 44.2859; -78.1462 [saysay 1] Timezone EST (UTC-5) - summer (DST) EDT (UTC-4) GeoNames 5952590 Bung...