Віленскі вакзал (Мінск)

Славутасць
Віленскі вакзал
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Віленскі вакзал у Мінску (1873)
Паштовая марка Беларусі

Віленскі (Лібава-Роменскі) вакзал — назва аднаго з двух вакзалаў у Мінску ў 1871—1928 гадах (Гл. таксама: Аляксандраўскі (Брэсцкі) вакзал). З 1928 — Менскі чыгуначны вакзал.

Гісторыя

Закладзены ў нядзелю 23.8(4.9).1870 ў прысутнасці Токарава і пры вялікім сцячэнні народу асвечаны епіскапам Мінскім і Бабруйскім Аляксандрам. Будаваўся паводле праекту Санкт-Пецярбургскага тэхнічна-інспектарскага камітэта па чыгунцы. У 1873 будынак Віленскага вакзала Лібава-Роменскай чыгункі быў уведзены ў эксплуатацыю. Будынак меў агульную даўжыню ў 22 сажані (46,86 м), шырыня цэнтральнай цаглянай часткі — 5,5 сажані, бакавых драўляных — 5,3 сажані. Меў каляровае зашкленне і халшчовую драпіроўку на вокнах. Да будынку з боку чыгуначных пуцей дамыкаў навес. Станцыя класіфікавалася як II-класная.

У 1890 да Віленскага вакзала падведзена лінія Мінскай коннай чыгункі ад Саборнай плошчы, над чыгуначнымі пуцямі ўзведзены пераходны мост (праіснаваў да 1964). У 1890-х сфармавалася Прывакзальная плошча ў выглядзе прамавугольніка ўздоўж вул. Бабруйскай. У 1896 пачалася рэканструкцыя, паводле праекту інжынера Шчарбакова, было заменена каляровае зашкленне, знятая драпіроўка з акон, знесены навес з боку чыгуначных пуцей, бо ўсё гэта замінала пранікненню ў будынак святла і павышала вільготнасць у ім. Былі перакладзеныя печы, узноўлена тынкоўка і афарбоўка будынка і ўнутраных памяшканняў. Да ліпеня 1898 будынак цалкам дабудаваны з цэглы. У 1905 з Віленскага вакзала (а таксама з Аляксандраўскага) пачаўся рух дачных цягнікоў у мінскія прыгарады Курасоўшчыну і Серабранку.

У 1919—1920 будынак моцна пашкоджаны пад час польскай акупацыі Менска. У рэканструкцыю 1920—1925 над часткай будынка надбудаваны другі паверх, дзе размясціліся адміністрацыя і памяшканні для адпачынку. У 1940 паводле праекту арх. І. Ранчака будынак зноў рэканструіраваны — другі паверх надбудаваны над усім будынкам. Гэта была апошняя рэканструкцыя ў гісторыі вакзала — у час Вялікай Айчыннай вайны будынак моцна разбураны.

Гл. таксам

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!