Захо́днеўкраі́нская Народная Рэспубліка (укр.: Західноукраїнська Народна Республіка, паводле тагачаснага напісання — Західно-Українська Народня Республика; ЗУНР) — украінскае дзяржаўнае ўтварэнне (рэспубліка), якое існавала на працягу 1918—1919 гадоў на тэрыторыі Заходняй Украіны са сталіцай у горадзе Львоў.
Напярэдадні Першай Сусветнай вайны вялікая частка ўкраінскіх тэрыторый — Усходняя Галічына, Букавіна, Закарпацце — знаходзіліся ў складзе Аўстра-Венгрыі. Калі ў кастрычніку 1918 года ва ўмовах ваеннага паражэння аўстра-нямецкага блоку і нацыянальна-вызваленчае барацьбы народаў Аўстра-Венгерская імперыя распалася на некалькі незалежных дзяржаў, украінцы пачалі здзяйсняць шэраг захадаў з мэтай стварэння ўласнай дзяржавы на заходнеўкраінскіх землях [якія ўваходзілі ў склад колішняй Аўстра-Венгрыі].
Пад канец верасня 1918 года ў Львове быў сфарміраваны Украінскі Генеральны Ваенны Камісарыят (УГВК), які распачаў працу па падрыхтоўцы ўзброеннага паўстання. У кастрычніку гэтага ж года кіраўніком камісарыяту быў прызначаны сотнік Легіёну Украінскіх Сечавых Стральцоў(укр.) (бел.Дзмітрый Вітоўскі(укр.) (бел..
18 кастрычніка гэтага ж года ў Львове на сходах усіх украінскіх дэпутатаў аўстрыйскага парламента, украінскіх членаў галіцкага і букавінскага соймаў, прадстаўнікоў палітычных партый Галічыны і Букавіны, духавенства і студэнцтва была ўтворана Украінская Нацыянальная Рада(укр.) (бел. — палітычны прадстаўніцкі орган украінскага народа ў Аўстра-Венгерскай імперыі[2].
19 кастрычніка1918 года Рада абвясціла ўкраінскую дзяржаву на ўсёй украінскай этнічнай тэрыторыі Галічыны, Букавіны і Закарпацця[3] (букавінцы падтрымалі абвяшчэнне незалежнасці на букавінскім вечы(укр.) (бел.). Было прынятае рашэнне аб распрацоўцы дэмакратычнай канстытуцыі, а таксама быў абраны прэзідэнт Украінскай Нацыянальнай Рады, якім стаў Яўген Петрушэвіч.
31 кастрычніка1918 года ў Львове стала вядома пра прыезд у горада Польскай ліквідацыйнай камісіі (утворана 28 кастрычніка1918 года ў Кракаве), якая мусіла пераняць ад аўстрыйскага намесніка ўладу над Галічынай і далучыць яе да складу Польшчы. УНРада паставіла перад аўстрыйскім урадам пытанне пра перадачу ёй усёй паўнаты ўлады ў Галічыне і Букавіне. Аднак аўстрыйскі намеснік Галічыны генерал К. Гуйн адказаў катэгарычнай адмовай. Тады на вечаровым паседжанні УГВК (Украінскага Генеральнага Ваеннага Камісарыята) 31 кастрычніка1918 года было вырашана атрымаць уладу ў Львове ўзброеным шляхам.
Бітва за Львоў
У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада1918 года стралецкія часткі, узначальваныя сотнікам Дзмітрыем Вітоўскім, занялі ўсе найбольш важныя ўрадавыя ўстановы ў месце (акрамя чыгуначнага вакзалу(укр.) (бел., што стала адною з памылак і прычынай страты Львова). Гэтыя падзеі ва ўкраінскай гістарыяграфіі атрымалі назву Лістападаўскага чына.
У гэты ж дзень былі зацверджаныя Канстытуцыйныя асновы новаўтворанай дзяржавы — «Тимчасовий основний закон про державну самостійність українських земель колишньої Австро-Угорської монархії»[4] (бел.: «Часовы асноўны закон пра дзяржаўную самастойнасць украінскіх земляў колішняй Аўстра-Венгерскай манархіі»), згодна з якім яна атрымала назву «Західно-Українська Народна Республіка» (бел.: Заходне-Украінская Народная Рэспубліка). Закон вызначаў тэрыторыію ЗУНР, якая ўключала ўкраінскія этнічныя землі і ахоплівала Галічыну, Букавіну і Закарпацце. Тэрыторыя ЗУНР складала 70 тысяч км², насельніцтва — 6 мільёнаў асоб. Быў зацверджаны герб дзяржавы — Залаты Леў на сінім фоне, і сцяг — блакітна-жоўты. Нацыянальным меншасцям на тэрыторыі ЗУНР гарантаваліся роўныя правы з украінскім насельніцтвам.
Да новай украінскай дзяржавы яўрэйскае, нямецкамоўнае і частка польскага насельніцтва ставілася лаяльна, іншая частка палякаў пры падтрымцы Польшчы распачалі ваенныя дзеянні супраць украінскай улады. Адначасова румынскія войскі перайшлі межы ЗУНР і, незважаючы на супраціўленне насельніцтва, 11 лістапада занялі Чарнаўцы, а пасля гэтага і ўсю Паўночную Букавіну.
21 лістапада ў выніку крывапралітных баёў польскія войскі захапілі Львоў (ля горада Перамышля не здолелі разбурыць масты і полськія войскі прыехалі на чыгуначны вакзал у Львове). Урад ЗУНР пераехаў у Цярнопаль, а з 2 студзеня1919 года УНРада і ўрад ЗУНР знаходзіліся ў Станіслававе (зараз Івана-Франкоўск).
1 снежня1918 года дэлегацыя УНРады і прадстаўнікі Дырэкторыі УНР(укр.) (бел. падпісалі ў Фаставе папярэдняе пагадненне пра аб’яднанне ЗУНР і УНР[5] і канчаткова ўхваленую вышэйшым органам дзяржавы 3 студзеня1919 года.
4 студзеня1919 года быў сфарміраваны новы ўрад на чале з Сідарам Галубовічам(укр.) (бел. і створаны Аддзел УНРады (складаўся з дзевяці членаў) пад кіраўніцтвам Яўгена Петрушэвіча.
21 студзеня1919 года прадстаўнікі Усекарпацкага кангрэса Сцяпан Клачурак(укр.) (бел. і Дзмітрый Клымпуш(укр.) (бел. перадалі ўраду ЗУНР у Станіславе рашэнне насельніцтва края пра далучэнне да Украіны закарпацкіх земляў.
На наступны дзень у Кіеве адбылося ўрачыстае абвяшчэнне «Акту про Злуку» («Акту пра Злучэнне») ЗУНР (Галічына, Букавіна, Закарпацце) і УНР (Наддняпроўская Украіна) у адзіную Украінскую Народную Рэспубліку. Згодна з законам «Про форму влади в Україні» (бел.: «Пра форму ўлады ва Украіне»), прынятым Працоўным Кангрэсам Украіны(укр.) (бел., ЗУНР атрымала назву «Західна Область Української Народної Республіки» (бел.: «Заходняя Вобласць Украінскай Народнай Рэспублікі», ЗВ УНР, ЗВУНР). Пазней, пасля падпісання Варшаўскага дагавору 1920 года(англ.) (бел. між УНР і Польшчай Акт Злучэння быў дэнансаваны ўладай ЗУНР-ЗВ УНР як пратэст супраць няўзгодненасці дзеянняў з боку Сымона Пятлюры, а таксама пра гэта былі паведамленыя прадстаўнік дыпламатычнай місіі УНР у Варшаве і ўрад Польшчы[6].
У студзені-маі 1919 года, нягледзячы на пастаянны недахоп зброі, баепрыпасаў і амуніцыі, Украінская Галіцкая Армія(укр.) (бел. кантралявала сітуацыю на ўкраінска-польскім фронце і паступова выціскала польскую армію з тэрыторыі Галічыны.
У сярэдзіне лютага гэтага ж года Украінская Галіцкая Армія пачала Ваўчухоўскую аперацыю(укр.) (бел.. Але пад канец лютага 1919 года паспяховы наступ украінскай арміі быў спынены паводле патрабавання Парыжскай мірнай канферэнцыі, якая для перамоў з урадам ЗВ УНР пра ўмовы перамір’я з Польшчай выслала місію ў складзе французскага генерала Бертэлемі (кіраўнік місіі), брытанскага палкоўніка Віярда, амерыканскага прафесара Лорда і італьянскага палкоўніка Стабіле (трох апошнія — члены місіі). Місія высунула патрабаванне неадкладанага спынення ваенных дзеянняў і запрапанавала дэмаркацыйную лінію між дзвюма бакамі, паводле якой 40 % Усходняй Галічыны (Львоў і Драгобыцкі нафтавы басейн) адыходзіла да Польшчы. Урад ЗУНР гэтай прапановы не прыняў, пасля чаго ваенныя дзеянні аднавіліся.
13 мая гэтага года Найвышэйшы Савет краін Антанты здзейсніў новую спробу скласці перамір’е між бакамі, што знаходзіліся ў стане вайны. Прапановы міжсаюзнай камісіі, якую ўзначальваў генерал Луіс Бота(англ.) (бел., былі прыняты ўкраінскім бокам. Аднак умовы перамір’я, паводле якіх Драгобыцкі басейн заставаўся на баку ЗУНР, былі адрынуты ўрадам Польшчы.
Праз гэтыя ўмовы праз два дні на ўкраінскі фронт у Галічыне і Валыні была адпраўлена сфарміраваная і ўзброеная ў Францыі васьмідзесяцітысячная польская армія генерала Юзэфа Галера, якая (паводле планаў Антанты) прызначалася толькі для барацьбы супраць бальшавікоў.
Пад канец мая ўрад пачынае пераезд са Станіславава праз Бучач, Чарткоў у Залешчыкі.
Напачатку чэрвеня 1919 года польскія войскі, у тым ліку армія генерала Галлера, арганізавана пры спрыянні Антанты, захапілі амаль усю Галічыну, за выключэннем тэрыторыі паміж Днестрам і ніжнім Збручам. 2 чэрвенякляштары базыльянаў(укр.) (бел. (Бучач) была праведзена нарада[7]. У сувязі з крытычным становішчам ЗВ УНР 9 чэрвеня1919 урад Сідара Галубовіча склаў свае паўнамоцтвы, а Аддзел УНРады перадаў усю паўнату ваеннай і грамадзянай улады Яўгену Петрушэвічу, які атрымаў тытул дыктатара ЗВ УНР. Для выканання ўскладзеных на яго функцый Петрушэвіч стварыў пры сабе часовы выканаўчы орган — Раду Упаўнаважаных Дыктатара і Ваенную Канцылярыю. Начальным правадыром быў прызначаны генерал Аляксандр Грэкаў(укр.) (бел..
7—28 чэрвеня1919 года УГА [Украінская Галіцкая Армія] пад камандаваннем Аляксандра Грэкава правяла Чарткоўскі наступ(укр.) (бел., у выніку якога значная частка Галічыны была вызвалена ад польскіх войскаў. Аднак праз нястачу зброі і баепрыпасаў УГА была вымушана на працягу чэрвеня-ліпеня 1919 года адступіць на старыя пазіцыі.
16—18 ліпеня гэтага ж года УГА адступіла за раку Збруч. Тэрыторыю ЗВ УНР акупавалі польскія войскі. З ліпеня да лістапада 1919 года месцам знаходжання кіраўніцтва ЗВ УНР з’яўляўся Камянец-Падольскі. 12 лістапада1919 года ў ім адбылася апошняя сумесная нарада ўрадаў ЗУНР і УНР, на якой Яўген Петрушэвіч прапанаваў адсунуць Сымона Пятлюру ад кіраўніцтва як «неспецыяліста па аператыўных справах». Уранку 17 лістапада гэтага ж года часткі Дабрарміі захапілі Камянец-Падольскі[8].
Эміграцыя
Позна ўвечары 16 лістапада1919 года Петрушэвіч, палкоўнік В. Вышываны, група ўрадавых асоб ЗУНР, сотня стралкоў асабістай аховы[9] былі вымушаныя пераехаць праз Румынію ў Вену, дзе працягвалі актыўную міжнародную дзейнасць датычна абароны дзяржаўных інтарэсаў ЗУНР.
Найвышэйшая Рада Антанты 25 чэрвеня1919 года (паводле іншых звестак — 29 чэрвеня), перасцерагаючыся наступу бальшавікоў за Збруч, пагадзілася на часовую акупацыю польскімі войскамі Усходняй Галічыны, пакінуўшы юрыдычныя правы над гэтай тэрыторыяй за саюзнымі дзяржавамі.
21 лістапада гэтага года пад ціскам польскага боку быў складзены «Дагавор паміж саюзнымі дзяржавамі і Польшчай па Усходняй Галічыне», паводле якога рэгіён на 25 гадоў уваходзіў у склад Польшчы, захоўваючы статус тэрытарыяльнай аўтаноміі. Па заканчэнні гэтага тэрміна статус гэтых зямель мусіў вызначацца шляхам самавызначэння мясцовага насельніцтва.
8 снежня1919 года Найвышэйшая Рада Антанты, прызнаўшы ўсходняй мяжою Лінію Керзона, юрыдычна зацвердзіла замацаванне на баку Польшчы тэрыторый, на якія прэтэндавалі тагачасныя ўкраінскія нацыянальныя арганізацыі: Холмшчыны, Лемкаўшчыны, паўднёвага Падляшша і Надсання.
1 жніўня1920 года ў Вене быў сфарміраваны замежны (экзыльны) ўрад Дыктатара ЗУНР, галоўная мэта якога — дамагацца аднаўлення незалежнасці ЗУНР дыпламатычнымі сродкамі. Яўген Петрушэвіч склаў часовы ўрад для Усходняй Галічыны: сакратар замежных спраў — С. Вытвіцкі(укр.) (бел., сакратар палітычнай прапаганды — К. Лявіцкі, сакратар унутраных спраў, судаводства — А. Ганінчак, сакратар фінансаў і гандлю — В. Сінгалевіч. Быў сфарміраваны дарадніцкі Савет, у якую ўваходзіла сем членаў Нацыянальнай Рады.
На працягу 1920—1923 гадоў урад ЗУНР і прэзідэнт Яўген Петрушэвіч пастаянна ставілі перад Лігай Нацый, Найвышэйшай Радай і Радай Пасольстваў дзяржаў Антанты пытанні пра ліквідацыю рэжыму польскай улады на тэрыторыі рэспублікі і аднаўленне незалежнасці ЗУНР. Аднак лідары краін Антанты, зацікаўленыя ў існаванні моцнай польскай дзяржавы як супрацвагі Савецкай Расіі, не адважваліся прыняць рашэнне датычна гэта праблемы.
11 жніўня дыктатар ЗУНР Яўген Петрушэвіч дадаткова ўключыў у склад свайго ўраду ўпаўнаважанага, вядомага дзеяча УНТП Рамана Пярфецкага(укр.) (бел. — як рэферэнта края — для кіраўніцтва сацыяльна-палітычнымі працэсамі ў Галічыне.
21 лістапада1918 года Украінская Нацыянальная Рада выдала закон «Про тимчасову організацію судівництва»[10] (бел.: «Пра часовую арганізацыю судаводства»), адпаведна з якім судовая сістэма новаўтворанай Рэспублікі складалася з трох звенняў: павятовых судоў, акругавых судоў і Вышэйшага суда. Як і на ўсходніх землях, у ЗУНР заканадаўства колішняй метраполіі дзейнічала толькі ў тым выпадку, калі яно не супярэчыла інтарэсам украінскай дзяржавы.
Апроч агульных судоў прадугледжвалася стварэнне органаў ваеннай юстыцыі, якімі былі павінныя стаць: акругавы ваенны суд, абласны ваенны суд і Найвышэйшы ваенны трыбунал[11].
Заканадаўствам ЗУНР былі ўсталяваныя падвышаныя патрабаванні да асоб, якія мелі жаданне стаць суддзямі. У прыватнасці, пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы яны былі павінны прайсці двухгадовае стажыраване, і толькі пасля гэтага маглі стаць суддзямі ў выпадку паспяховай здачы спецыяльнага экзамену[12].
Насельніцтва
Згодна з Аўстра-Венгерскім перапісам 1910 года, на тэрыторыі абвешчанай Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі пражывала каля 5 400 000 асоб. Сярод іх 3 291 000 тысяч (прыблізна 60 %) украінцаў, 1 351 000 (прыблізна 25 %) палякаў, 660 000 (прыблізна 12 %) яўрэяў. Рэшту складалі немцы, венгры, румыны, чэхі, славакі, цыганы, армяне і інш. У местах і мястэчках пражывалі пераважна палякі і яўрэі, у сельскай жа мясцовасці ў абсалютнай большасці пераважалі ўкраінцы. Такое размеркаванне месца пражывання апынулася ў будучыні праблемным, бо найбуйнейшы горад і адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Львоў, які заснаваў карольДаніла Раманавіч, быў у большасці населеным на той момант палякамі і лічыўся важным цэнтрам польскай культуры. Канфлікт за гэты горад быў непазбежным.
↑Шанковський Л. Бучаччина в роки визвольної війни 1918—1920 // Бучач і Бучаччина. Історично-мемуарний збірник. — Ню-Йорк-Лондон-Париж-Сидней-Торонто: НТШ, 1972. — Т. XXVII. — 944 с.,іл. с.78
↑Литвин М., Науменко К. Історія ЗУНР.-Львів: Інститут українознавства НАНУ, видавнича фірма «Олір»,1995.-368 с., іл. ISBN 5-7707-7867-9 с.266-267
Тищик Б. Й., Вівчаренко О. А. Західноукраїнська Народна Республіка. 1918—1923 pp. — Коломия, 1993.
Кугутяк М. Галичина: Сторінки історії. Івано-Франківськ, 1993.
Кульчицький В. С. До питання про виникнення і падіння Західноукраїнської Народної Республіки // Проблеми юридичної науки та правоохоронної практики. К., 1994
Литвин М. Р., Науменко К. Є. Історія ЗУНР. Львів, 1995. — 368с., іл. ISBN 5-7707-7867-9.
Лісна І. С. Становлення національної державності в Галичині (1918—1923 рр.). — Львів, 1998.
Макарчук С. А. Українська республіка галичан. Львів, 1997.
Західно-українська народна республіка 1918—1923. Ілюстрована енциклопедія. Видавництво «Манускрипт».
Уряди України у ХХ ст. — К. : Наукова думка, 2001. — 608 с.
Шухевич С. Е. Спомини. — Львів: Червона калина, 1929.
Бучач і Бучаччина. Історико-мемуарний збірник. — НТШ: Ню-Йорк-Лондон-Париж-Сидней-Торонто, 1972. Т. XXVII. — 944 с., іл.
Паўтлустым шрыфтам вылучаныя дзяржаўныя ўтварэнні, якія апынуліся стабільнымі і перажылі гэты перыяд. У выпадках адсутнасці ўсталяванай анзвы тэрыторый даюцца назвы органаў улады, якія кантралявалі іх.
Vicente Bascuñán Vargas Diputado de la República de Chilepor Valdivia y La Unión 1852-1855Predecesor Vicente Sanfuentes TorresSucesor Juan Vidaurre Leal Morla Información personalNacimiento 19 de octubre de 1813 Melipilla, ChileFallecimiento 5 de diciembre de 1888 (75 años) Santiago de Chile, ChileNacionalidad ChilenaFamiliaCónyuge María Luisa Astaburuaga ZuazagoitíaInformación profesionalOcupación HacendadoPartido político Conservador[editar datos en Wikidata] Vice...
هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (ديسمبر 2022) سامانثا سيمبسون (بالفرنسية: Samantha Simpson) معلومات شخصية الجنسية أيرلندا الولايات المتحدة الكنية سام الأم غابي (اختصار غابرييال) الحياة العملية أول ظهو...
Ada usul agar No Country for Old Men (film) diganti judulnya dan dipindahkan ke No Country for Old Men (Diskusikan). Untuk novel, lihat Sheriff Tua di Negeri Bandit. No Country for Old MenPoster filmSutradara Coen bersaudara Produser Coen bersaudara Scott Rudin Ditulis oleh Coen bersaudara BerdasarkanSheriff Tua di Negeri Banditoleh Cormac McCarthyPemeranTommy Lee JonesJavier BardemJosh BrolinPenata musikCarter BurwellSinematograferRoger DeakinsPenyuntingRoderick JaynesPerusahaanpro...
العلاقات الآيسلندية البيلاروسية آيسلندا روسيا البيضاء آيسلندا روسيا البيضاء تعديل مصدري - تعديل العلاقات الآيسلندية البيلاروسية هي العلاقات الثنائية التي تجمع بين آيسلندا وروسيا البيضاء.[1][2][3][4][5] مقارنة بين البلدين هذه مقارنة عامة و
Artikel atau sebagian dari artikel ini mungkin diterjemahkan dari Beau Mirchoff di en.wikipedia.org. Isinya masih belum akurat, karena bagian yang diterjemahkan masih perlu diperhalus dan disempurnakan. Jika Anda menguasai bahasa aslinya, harap pertimbangkan untuk menelusuri referensinya dan menyempurnakan terjemahan ini. Anda juga dapat ikut bergotong royong pada ProyekWiki Perbaikan Terjemahan. (Pesan ini dapat dihapus jika terjemahan dirasa sudah cukup tepat. Lihat pula: panduan penerjemah...
23rd Governor General of Canada The Right HonourableJeanne SauvéPC CC CMM CDSauvé, c. 198723rd Governor General of CanadaIn officeMay 14, 1984 – January 28, 1990MonarchElizabeth IIPrime MinisterPierre TrudeauJohn TurnerBrian MulroneyPreceded byEdward SchreyerSucceeded byRay Hnatyshyn29th Speaker of the House of Commons of CanadaIn officeApril 14, 1980 – January 15, 1984MonarchElizabeth IIGovernor GeneralEdward SchreyerPrime MinisterPierre TrudeauP...
Fórmula 1 de 1963 Anterior: 1962 Posterior: 1964 A Temporada de Fórmula 1 de 1963 foi a 14ª realizada pela FIA. Teve como campeão o escocês Jim Clark, da equipe Lotus. A Lotus foi a campeã de construtores. Resultados Grandes Prêmios Prova Grande Prêmio Data Local Vencedor Construtor Resumo 1 GP de Mônaco 26 de maio Monaco Graham Hill BRM Detalhes 2 GP da Bélgica 9 de junho Spa-Francorchamps Jim Clark Lotus-Climax Detalhes 3 GP dos Países Baixos 23 de junho Za...
لمعانٍ أخرى، طالع أولاد سعيد (توضيح). أولاد سعيد تقسيم إداري البلد المغرب الجهة مراكش آسفي الإقليم الرحامنة الدائرة سيدي بو عثمان الجماعة القروية لمحرة المشيخة بني حسان السكان التعداد السكاني 835 نسمة (إحصاء 2004) • عدد الأسر 124 معلومات أخرى التوقيت ت ع م±00:00 (توقي...
هذه مقالة غير مراجعة. ينبغي أن يزال هذا القالب بعد أن يراجعها محرر مغاير للذي أنشأها؛ إذا لزم الأمر فيجب أن توسم المقالة بقوالب الصيانة المناسبة. يمكن أيضاً تقديم طلب لمراجعة المقالة في الصفحة المخصصة لذلك. (أكتوبر 2023) منظمة الصناعات الفضائية الجوية الإيرانية ( AIO ) ، (بالفار...
Keuskupan BuffaloDioecesis BuffalensisKatolik LokasiNegara Amerika SerikatWilayahNew York Barat (Erie, Niagara, Genesee, Orleans, Chautauqua, Wyoming, Cattauraugus, dan Allegany, New York)Provinsi gerejawiKeuskupan Agung New YorkKantor pusat795 Main StreetBuffalo, New York14203StatistikLuas16.511 km2 (6.375 sq mi)Populasi- Total- Katolik(per 2012)1.632.000721,000 (44.2%)Paroki164InformasiDenominasiKatolik RomaRitusRitus RomaPendirian23 April 1847; 176 t...
2005 documentary film by Martin Scorsese For other uses, see No Direction Home (disambiguation). This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: No Direction Home – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (October 2009) (Learn how and when to remove this template message) No Direction HomeDirected byMart...
American singer-songwriter Alexa WilkinsonBackground informationBirth nameAlexa Blair WilkinsonBorn (1987-05-15) May 15, 1987 (age 36)Cherry Hill, New Jersey, U.S.OriginPark City, Utah, U.S.GenresAmericana, alternative rock, pop, folk, jazzOccupation(s)Singer-songwriter, musicianInstrument(s)Acoustic guitar, trumpet, vocalsYears active2006–presentLabelsDNK Records, Imperfect PartnersWebsitewww.mothersdaughterband.comMusical artist Alexa Blair Wilkinson (born May 15, 1987) is an America...
Christopher Cox pada Desember 2010 Christopher Cox adalah Wakil Presiden Produk di Facebook, ia menjabat sebagai kepala staf di bawah CEO Facebook, Mark Zuckerberg mengenai pengembangan produk.[1] Cox mengatur sekelompok programer dan desainer Facebook yang bertugas atas fitur dan produk baru seperti Facebook Places dan Facebook Groups.[1] Sesuai jabatannya, ia juga berkomentar terhadap topik mengenai perusahaan, seperti fokus, privasi, dan arahan produknya.[2] Catatan...
Belgian chocolate company Côte d'OrTypePrivate (1883–1906)IndustryFoodFounded1883; 140 years ago (1883)FounderCharles NeuhausFateSold to Buiswal-Leclef family in 1889, merged with Michiels in 1906 to form Alimenta S.A.HeadquartersBelgiumProductsBelgian chocolateOwner Mondelez (2012–pres.) Kraft Foods Inc. (1990–2012) Jacobs Suchard (1987–90) Websitecotedor.com Côte d'Or is a producer of Belgian chocolate, owned by Mondelez International. Côte d'Or was founded in 1...
Abrigos El Peñón de la Virgen Bien de interés culturalPatrimonio histórico de EspañaLocalizaciónPaís España EspañaComunidad Andalucía AndalucíaProvincia Almería AlmeríaLocalidad Gilma, NacimientoDatos generalesCategoría MonumentoCódigo RI-51-0011370[1]Declaración 25 de junio de 1985[editar datos en Wikidata] Los abrigos de El Peñón de la Virgen están situados frente a la localidad de Gilma, en el municipio español de Nacimiento, comarca de L...
This article does not cite any sources. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: The Most Beautiful Woman in Town – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (October 2011) (Learn how and when to remove this template message) The Most Beautiful Woman in Town & Other stories First edition coverAuthorCharles BukowskiLanguageEnglishGenreShort story collec...
American judge (born 1960) Kurt D. EngelhardtJudge of the United States Court of Appeals for the Fifth CircuitIncumbentAssumed office May 10, 2018Appointed byDonald TrumpPreceded byEdith Brown ClementChief Judge of the United States District Court for the Eastern District of LouisianaIn officeOctober 1, 2015 – May 15, 2018Preceded bySarah S. VanceSucceeded byNannette Jolivette BrownJudge of the United States District Court for the Eastern District of LouisianaIn officeDecember ...
لمعانٍ أخرى، طالع جيمس بلاك (توضيح). جيمس بلاك (بالإنجليزية: James Whyte Black) معلومات شخصية اسم الولادة (بالإنجليزية: James Whyte Black) الميلاد 14 يونيو 1924[1][2][3][4] أودينغستن الوفاة 21 مارس 2010 (85 سنة) لندن سبب الوفاة سرطان البروستاتا مواطن...