Вуліца Алаізы Пашкевіч — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Названа ў гонар Алаізы Пашкевіч, беларускай паэтэсы і публіцыста.
Вуліца Алаізы Пашкевіч пачынаецца ад вуліцы Максіма Багдановіча, перасякае вуліцу Чычэрына і сканчваецца на перасячэнні з вуліцай Куйбышава. Даўжыня — 350 м.
Да вуліцы прымыкае будынак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Каля вуліцы знаходзіцца сквер Траецкая гара.