Аўстра-Венгрыя
10.5 cm Luftminenwerfer M. 15 (10,5 cm пнеўматычны мінамёт M. 15) — пнеўматычны мінамёт, які выкарыстоўваўся войскам Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Быў распрацаваны нямецкай фірмай Ehrhardt & Sehmer. Ствол у мінамёце знаходзіўся на нерухомай падставе. Для стрэлу выкарыстоўвалася сціснутае паветра. Кожны цыліндр сціснутага паветра быў прызначаны на пятнаццаць стрэлаў. Значнай перавагай было тое, што пнеўматычны мінамёт[en] не меў пры стрэле дыму і водбліску.
31 ліпеня 1915 года для баявой ацэнкі была заказана партыя з 25 мінамётаў, 250 цыліндраў сціснутага паветра і 10 000 мін.
У лютым 1916 года былі сфармаваны і разгорнуты дзесяць разведвальных узводаў, кожны з якіх меў два мінамёта.