24 cm Mörser M. 98 (24 см цяжкая марціра М.98)— стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялась кампаніяй Škoda. Была найболей магутнай артылерыйскай сістэмай аблогавай артылерыі да з'яўлення ў 1911 30.5 cm Mörser M. 11. Выраблялася яе мадыфікацыя М98 / 07, у якой ахоўная труба пакрывала ўвесь ствол (у М.98 толькі на 2/3). Пры перавозцы на механічнай цязе марціра разбіралася на дзве часткі (на лафет і ствол з ахоўнай трубой). Пры коннай цязе (мін. 16 коней) яна разбіралася на дула, верхні лафет, ніжні лафет, аснову ніжняга лафета. Разлік марціры складаўся з 8-10 чалавек. Да пачатку вайны на ўзбраенні знаходзілася 14 марцір М.98.
Гл. таксама
Літаратура
- Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.
Спасылкі