10 cm Gebirgshaubitze M 8 (10 cm горная гаўбіца M 8) — горная гаўбіца, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гэта была першая аўстрыйская гаўбіца, якая ужывала сучасную гідраўлічную сістэму са зменнай аддачай. Да яе ўжываліся тыя ж боепрыпасы, што і для 10-см Gebirgshaubitze M 99. Гаўбіца мела гарматны шчыт. Яна была усталявана на спецыяльным лафеце, прызначаным для забеспячэння высокага вуглу абстрэлу між +43° і 70°. Падчас стральбы колы на лафеце здымаліся.
Ortner, M. Christian..The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.