12 cm Kanone M. 80 (12 cm гармата M 80) — гармата, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Аблогавыя гарматы серыі М 80 былі распрацаваныя для замены гармат серыі M 61, маючы больш высокую далёкабойнасць і бронепрабівальнасць. Разам з 12 см Kanone M 80 былі прынятыя на ўзбраенне 15 см М.80 і 18 см М.80. Гарматы былі ўсталяваныя на аднатыпным лафеце, без якога-небудзь сучаснага механізма аддачы. У адпаведнасці з дактрынай XIX стагоддзя гэта зброя валодала абмежаванай рухомасцю, выконваючы ролю гарнізоннай ці аблогавай артылерыі. У пачатку вайны 12 см Kanone M. 80, дзякуючы невысокай вазе і добрай далёкабойнасці, выкарыстоўвалася ў якасці цяжкай палявой гарматы. У ходзе вайны на фронце былі разгорнутыя 18 батарэй гэтых гармат.
Гл. таксама
Літаратура
- Ortner, M. Christian. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics. Vienna, Verlag Militaria, 2007 ISBN 978-3-902526-13-7
- Łukasz Chrzanowski. "Artyleria Austro-Węgierska 1860-1890" Przemyśl, Wydawnictwo FORT, 2008, ISBN 978-83-923657-7-8
Спасылкі