10.4 cm Feldkanone M. 15
|
10.4 cm палявая гармата M. 15 усталяваная ў Ваенна-гістарычным музеі, Вена
|
Тып:
|
палявая гармата
|
Краіна:
|
Аўстра-Венгрыя
|
Гісторыя службы
|
Гады эксплуатацыі:
|
1916—1945
|
Выкарыстоўвалася:
|
Аўстра-Венгрыя Венгрыя Трэці рэйх Італія Румынія Польшча
|
Войны і канфлікты:
|
Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна Польска-савецкая вайна Другая Італа-Эфіопская вайна
|
Гісторыя вытворчасці
|
Канструктар:
|
Škoda
|
Распрацаваны:
|
1909—1914
|
Вытворца:
|
Škoda
|
Гады вытворчасці:
|
1914—1918
|
Усяго выпушчана:
|
577
|
Варыянты:
|
Cannone da 105/32
|
Характарыстыкі
|
Маса, кг:
|
3030
|
Даўжыня, мм:
|
3640
|
Вага снарада, кг
|
16,1
|
Калібр, мм:
|
105
|
Вугал узвышэння:
|
ат −10 да +30°
|
Вугал павароту:
|
6°
|
Хуткастрэльнасць, выстралаў/хвіл:
|
3-4
|
Пачатковая хуткасць снарада, м/с
|
668
|
Максімальная далёкасць, м:
|
16200
|
10.4 cm Feldkanone M. 15 (10.4 cm палявая гармата M. 15) — палявая гармата, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялася кампаніяй Škoda.
Гісторыя
Гармата 10.4 cm Feldkanone M. 15 была спраектавана фірмай Škoda для забеспячэння цяжкай артылерыйскай падтрымкі войскаў. Яе роля была аналагічная нямецкай 10 cm Kanone 14. Хаця гармата была цяжэй, чым K14, вага кампенсавалася высокай далёкасцю стральбы. Для транспартавання ствол павінен быў зняты і загружаны на транспартную машыну Rohrwagen. Дызайн быў тыповым для гарматаў Škoda тых часоў, з гідраўлічнай сістэмай аддачы і спружынным тормазам. Гармата аснашчалась клінавай засаўкай. У цэлым M.15 была добра ацэнена ў войсках, хоць яе вага рабіла хуткае разгортванне праблематычным.
Баявое прымяненне
Гарматы М.15 былі разгорнуты на ўсіх франтах, уключаючы невялікі атрад, адпраўлены ў Палесціну. Пасля Першай сусветнай вайны зброю перадалі ў Італію ў якасці рэпарацый дзе яны былі прыняты на ўзбраенне пад пазначэннем Cannone da 105/32. Гармата была адной з асноўных італьянскіх далёкабойных гарматаў у Другой сусветнай вайне і ўжывалася ў Паўночнай Афрыцы і Ўсходнім фронце. Тыя адзінкі, якія былі захоплены немцамі пасля італьянскай капітуляцыі ў 1943 годзе, атрымалі пазначэнне 10,5 см. Каноне 320 (i).
Чатыры гарматы М.15 выкарыстоўваліся Польшчай падчас польска-савецкай вайны.[1]
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Konstankiewicz, Andrzej (2003). Broń strzelecka i sprzęt artyleryjski formacji polskich i Wojska Polskiego w latach 1914-1939, Lublin. p. 53. ISBN 83-227-1944-2. (польск.)
Літаратура
- Gander, Terry and Chamberlain, Peter. Weapons of the Third Reich: An Encyclopedic Survey of All Small Arms, Artillery and Special Weapons of the German Land Forces 1939-1945. New York: Doubleday, 1979 ISBN 0-385-15090-3
- Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.
Спасылкі