14 cm Minenwerfer M. 15

14 cm Minenwerfer M. 15
Bergisel-0032
14 cm мінамёт M. 15 у Ваенна-гістарычным музеі, Інсбрук,Аўстрыя
Тып: мінамёт
Краіна:  Аўстра-Венгрыя
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1915—1918
Выкарыстоўвалася:

 Аўстра-Венгрыя

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Škoda
Распрацаваны: 1915
Вытворца: Škoda
Гады вытворчасці: 1915—1918
Варыянты: 14 cm Minenwerfer M. 16
Характарыстыкі
Маса, кг: 220
Вага снарада, кг 16
Калібр, мм: 140
Максімальная
далёкасць, м:
860

14 cm Minenwerfer M. 15 (14 cm мінамёт M. 15) — мінамёт, стаяў на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Быў распрацаваны Škoda ў якасці альтэрнатывы мінамёту нямецкай фірмы Rheinmetall, да якога не было магчымасці набыць боепрыпрасы. Мінамёт дульназарадны, наразны. Прадугледжана магчымасць транспарціроўкі на двухколавай калясцы. У варыянце М 16 было палепшана кручэнне снараду ўнутры ствала, што павялічыла далёкасць выстралу да 1080 метраў.

Першая партыя з 100 мінамётаў была заказана ў маі 1915 года. Другая партыя ўвесну 1916 года, але пастаўкі былі маруднымі; толькі 88 асобнікаў з другой партыі маглі быць адпраўлены на фронт да мая 1916 года. Трэцяя партыя з 300 асобнікаў была заказана ў лістападзе 1916 года, але вытворчасць была такая, што да вясны 1917 года было дастаўлена толькі 30 адзінак.

Літаратура

  • Ortner, M. Christian.. The Austro-Hungarian Artillery From 1867 to 1918: Technology, Organization, and Tactics... — Vienna: Verlag Militaria, 2007. — ISBN 978-3-902526-13-7.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!