Ю, ю (назва — ю) — літара большасці славянскі кірылічных азбук (29-я ў балгарскім, 31-я ў беларускім, 32-я ў рускім і украінскім; з сербскага выключана ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у македонскім, пабудаваным на ўзор новага сербскага, не ўводзілася). Ужываецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх моў.
У стараславянскай кірыліцы звычайна лічыцца 33-й па парадку (), у глаголіцы па ліку 34-я (). Лікавага значэння не мае. Назва ў славянскай азбуцы супадае з сучаснаю — «ю»; у стара- і церкоўнаславянскай мовах так гучыць вінавальны склон кароткай формы займенніка ст.-слав: она (руск.: яе), але супадзенне гэтага слова з назваю літары можа быць і выпадковым. Кірылічная буква паходзіць ад грэчаскай лігатуры IǑ, ιǒ (ΙΟΥ, ιου); глагалічная форма невядома, і агульнапрызнанага меркавання няма.
Напісанне ў кірыліцы мела нямнога варыянтаў, якія адрозніваліся ў асноўным размяшчэннем злучальнай рысачкі (яна магла быць пасярэдзіне, як у цяперашніх шрыфтах, ці зверху, а таксама нахільнаю). Ужываліся варыянты і з рознаю велічынёю элемантаў буквы: нешта падобнае на ГО са злучэннем па верхнім краі o, звычайна такая форма сведчыць аб паўночным паходжанні рукапісу. Гэта форма іншы раз пранікала і ў друкарскія шрыфты, напрыклад у выданні Францыска Скарыны.
У старарускім скорапісе ётавы штрых часам выраджаўся ў нешто накшталт с-падобнага штрыха над літарай о, такім чынам буква набывала выгляд грэчаскай дэльты δ. У стараславянскіх помніках XII—XV стагоддзяў сустракаецца яшчэ адзін варыянт літары — «абаротнае Ю» з тым жа значэннем.
У пачатку слоў, пасля галосных і раздзяляльных знакаў адпавядае пары гукаў /ју/, пасля зычных — іх змякчэнне і гук /у/. У беларускай мове пасля зацвярдзелых зычных не ўжываецца.
У беларускай і ўкраінскай мове, у адрозненне ад рускай, распаўсюджана мяккае спалучэнне цю.
У сучаснай царкоўнаславянскай арфаграфіі буква ю пасля зычных сустракаецца толькі пасля л, н, р і (рэдка) пасля д, т, з, с, хаця ў старым маскоўскім (а цяпер стараверскім) ізводзе царкоўнаславянскай мовы актыўна ўжывалася пасля мяккіх шыпячых: чюдо, чюти (чуять), ѿвращю і пад.
Табліца кодаў
Кадзіроўка
|
Рэгістр
|
Дзесятковы код
|
16-ковы код
|
Васьмярычны код
|
Двайковы код
|
Унікод
|
Вялікая
|
1070
|
042E
|
002056
|
00000100 00101110
|
Малая
|
1102
|
044E
|
002116
|
00000100 01001110
|
ISO 8859-5
|
Вялікая
|
206
|
CE
|
316
|
11001110
|
Малая
|
238
|
EE
|
356
|
11101110
|
KOI 8
|
Вялікая
|
224
|
E0
|
340
|
11100000
|
Малая
|
192
|
C0
|
300
|
11000000
|
Windows 1251
|
Вялікая
|
222
|
DE
|
336
|
11011110
|
Малая
|
254
|
FE
|
376
|
11111110
|
Крыніцы
Літаратура