Щ, щ (назва: ща) — літара шэрагу славянскіх кірылічных алфавітаў: 27-я ў рускім (літаратурным вымаўленнем лічыцца доўгае мяккае [ш’ш’][крыніца?], але сустракаюцца таксама кароткае мяккае [ш’], дыялектнае[крыніца?] [шш] і састарэлае[крыніца?] [ш’чʼ][1]), 26-я ў балгарскім (вымаўляецца як [шт]) і 30-я ў украінскім (вымаўляецца як цвёрдае [шч]); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх народаў. З сербскага алфавіта скасавана рэформай Вука Караджыча (заменена звычайна на «ћ» ці «шћ», адпаведна вымаўленню); у македонскім алфавіце адсутнічае з самага яго стварэння ў 1944 годзе. У беларускім алфавіце адсутнічае, замест Щ выкарыстоўваецца спалучэнне «шч». Выключэнне з алфавіта беларускіх выданняў літары щ адбылося толькі ў канцы першага дзесяцігоддзя XX ст. ў сувязі з замацаваннем графічнага спосабу перадачы на пісьме асаблівага характару спалучэння гукаў беларускай мовы [шч] у адпаведнасці з афрыкатай рускай мовы[2][3].
У кірыліцы звычайна лічыцца 25-й па парадку (калі гаворка ідзе пра стараславянскую азбуку, дзе Щ прынята ставіць перад Ц) ці 28-й (у царкоўнаславянскай азбуцы, дзе, як і ў рускай, стаіць пасля Ш), выглядае як і лікавага значэння не мае; у глаголіцы па ліку 26-я, выглядае як і мае лікавае значэнне 800. У стараславянскай чытаецца як [ш’т’], таму што літара паводле паходжання запісвае балгарскі рэфлекс праславянскага спалучэння *tj (наогул, стараславянскія напісанні праз щ і шт лічацца раўнапраўнымі і ўзаемазамяняльнымі), у царкоўнаславянскай — па-рознаму, у залежнасці ад вымаўлення мясцовага насельніцтва.
Назва
Назва ў стара- і царкоўнаславянскай азбуках — «ща», сэнс якой невядомы; магчыма, яго і не было (супадзенне з новай сербскай формай «шта» займеннікі «што», якое часам згадваецца, другаснае). Паходжанне літары амаль усе даследчыкі тлумачаць праз нейкую лігатуру, але па-рознаму: асноўныя меркаванні сыходзяцца на Ш+Т (найбольш папулярнае), Ш+Ч (лепш тлумачыць глагалічную форму) і Т+Ш (варыянт М. М. Дурнаво).
Напісанне
У старым напісанні хвост кірылічнай літары Щ звычайна працягвае яе сярэднюю мачту; у расійскім грамадзянскім шрыфце зроблены такім жа, як у літары Ц; у далейшым меў і мае некалькі розных формаў у залежнасці гарнітуры, але звычайна пабудаваны аднолькава з Ц таго ж шрыфта. У басанчыцы сустракаецца напісанне, калі не хвост спускаецца пад радок, а ўся літара падымаецца і набывае прапорцыі, блізкія да грэчаскай Ψ.
Адрозненне рускіх напісанняў Ш і Щ дазволіла ўгледзець у хвосціку літары Щ дыякрытычны знак і пабудаваць з яго дапамогай некаторыя літары для кірылічных пісьменнасцей, што ствараліся ў СССР для розных народаў: Җ, Қ, Ң, Ҷ, Ҳ, Ҭ, Ӷ, Ӌ, Ԥ.
Вымаўленне і ўжыванне
У балгарскай мове
26-я літара балгарскага алфавіта. Вымаўленне: [шт] (балг. «Съединени щати» — бел. «Злучаныя Штаты»)
У рускай мове
27-я літара рускага алфавіта. Вымаўленне неаднастайнае.
- Спалучэнне двух зычных: мяккага (палатальнага) спіранта [ш’] і складанага, таксама мяккага зычнага [ч’]. Такое вымаўленне щ = шч адзначаюць ужо Традзmякоўскі («Размова пра арфаграфію», 1748) і Ламаносаў («Расійская граматыка», 1755). Ім наследуе і Шлёцэр у сваёй няскончанай «Russische Sprachlehre» (1764). Вымаўленне гэта раней часта сустракалася ў гаворцы адукаванага грамадства, радзей — у народных гаворках; у XIX стагоддзі лічылася літаратурным. У XX стагоддзі практычна выйшла з ужывання.
- Мяккі доўгі [ш’ш’] ці кароткі [ш’]. Мяккі (ро[ш’ш’]а = роща), паходзіць з маскоўскіх (не ўсюды), калужскіх, некаторых разанскіх і іншых акаючых, ці паўднёвавялікарускіх, гаворак.
- Цвёрды доўгі [шш] захаваўся пераважна ў паўночна-ўсходніх «окаючых» гаворках (Казанская, Вяцкая, Ніжагародская губерні): [ташшы] (тащи), як звычайна адлюстроўваюць гэта слова сродкамі агульнаўжывальнай рускай графікі.
У агульнапрынятым правапісе ў некаторых словах гук [шч] ці блізкі да яго адлюстроўваецца пасродкам розных літараспалучэнняў: (веснушчатый, мужчина, счастье, извозчик, жёстче, звёздчатый, дождь, счётчик, расчёска, рассказчик, счёты). Наяўнасць падобных альтэрнатыўных абазначэнняў для гэтага гуку часам прыводзіла да ідэі выключыць літару Щ з рускага алфавіта (гл., у прыватнасці, згаданую вышэй кнігу Традзьякоўскага) з заменай, напрыклад, на сч.
З прычыны таго, што ў мінулым літара щ пазначала складаны гук [ш’ч’], гэта літара практычна не выкарыстоўвалася ў словах, запазычаных з іншых моў (выключэнне: крещендо). Гэта традыцыя захоўваецца дагэтуль: хоць гукі, блізкія да [ш’], шырока сустракаюцца ў шэрагу моў, пры перадачы на рускую мову яны замяняюцца або на сь, або на ш. Выключэнне складаюць польская і літоўская мовы: паводле правілаў транскрыпцыі літарай щ перадаюцца польскае szcz[4] і літоўскае šč[5], напрыклад: Блащиковский (польск.: Błaszczykowski), Аникщяй (літ.: Anykščiai).
Па сваім паходжанні спалучэнне зычных [ш’ч’], якое раней перадавалася пасродкам щ, рознае. У адных выпадках яно ўзнікла шляхам палаталізацыі спалучэння [ск] перад паднябеннымі галоснымі (ищет, трещит) ці перад [j] (ищу, трещу; суфікс -ище ў городище, топорище і інш.), у другіх — з [стј] (рощу, свищу, роща), у трэціх перанесена з царкоўнаславянскай у шматлікіх запазычаннях, накшталт пища (з [т’j], народнае пича), трепещу, клевещу (таксама з [тј]), нощь, пещь, мощь, мощи (з [кт] і [гт], пар. народныя ночь, печь, мочь) і г.д., нарэшце, у чацвёртых — са спалучэння [сч], [зч] шляхам прыпадабнення [с], [з] да наступнага [ч] і пераходу іх у [ш] (пар. счёт, счастье, исчез). Часта наяўнасць літары Щ з’яўляецца прыкметай славянізмаў, а ва ўласна рускіх словах на гэтым месцы Ч (горящий/горячий, помощь/по́мочи, вращать/ворочать, освещение/свеча і да т.п.).
Выбар паміж напісаннямі ща/щя, що/щё, щу/щю, щи/щы, ще/щэ вызначаецца не вымаўленнем, а фармальнымі правіламі і меркаваннямі этымалагічнага і гістарычнага парадку. Традыцыйныя напісанні ща, щу, щи, ще; процілеглыя ім щя, щю, щы, щэ практычна немагчымыя нават у запазычаннях (з прычыны, апісанай двума абзацамі вышэй), хоць вельмі рэдка могуць сустракацца:
- у запазычаннях з літоўскай мовы (Аникщяй);
- у тапонімах казахскага паходжання (Ащысай, Ащыкудык);
- у прозвішчах армянскага паходжання (Кещян);
- у прозвішчах, выпадкова запісаных у афіцыйных дакументах «на слых» (Щюрова);
- тэарэтычна магчымыя ў складаных словах (овощэкспорт).
Выбар паміж напісаннямі що і щё вызначаюць досыць[крыніца?] складаныя правілы: так, напрыклад, у прозвішчах магчымыя дваякія напісанні -щов/-щёв (напрыклад, Хрущов/Хрущёв). Таксама фармальныя правілы задаюць выбар паміж щ і щь (калі толькі гаворка ідзе не пра раздзяляльны мяккі знак: мощью): з щь пішуцца пераважна загадны лад дзеясловаў (таращь, морщь, плющь), а таксама назоўны і вінавальны склоны адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду (помощь, вещь).
Ва ўкраінскай мове
30-я літара ўкраінскага алфавіта. Вымаўленне: [шч] (з цвёрдым «ч»).
Ва ўкраінскай мове абазначае спалучэнне шумнага глухога фрыкатыўнага пярэднеязычнага зычнага «ш» і глухога пярэднеязычнага афрыката «ч» [шч] (МФА /ʃʧ/)
- Напрыклад: щука [шчука], щось [шчос'], борщ [боршч], ласощі [лас°ошч’ і].
Ва ўкраінскай мове літара «щ» (спалучэнне [ʃt͡ʃ]) можа мець рознае паходжанне:
- У большасці выпадкаў «щ» паходзіць ад праславянскай спалучэння *šč.Да слоў такога паходжання, у прыватнасці, належаць щит (праслав.: *ščitъ), щеня (праслав.: *ščenę), щадити (праслав.: *ščęditi). Праславянскае *šč ўтварылася з ранняга спалучэння *sk у выніку першай палаталізацыі: *ščitъ < *skei̯tъ < *skei̯tǔs; *ščenę < *skenę < *skenent; *ščęditi < *skęditi < *skenditi[6]. Старажытнае спалучэнне *sk захоўвалася без палаталізацыі, калі паміж *s і *k знаходзіўся рэдукаваны *ь, напрыклад, у словах прізвисько, збіговисько. Пры гэтым паралельна могуць існаваць і палаталізаваныя формы (прізвище, збіговище).
- У шэрагу выпадкаў «щ» паходзіць ад праславянскага *stj, *sti̯, напрыклад, у словах борщ, хвощ, теща (праслав.: *bъr̥tjь, *xvostjь, *tьsti̯a). Гук *šč утварыўся ў выніку змякчэння *st перад *j (ётацыі)[7][6]. Такое ж паходжанне «щ» ў канцы мноства слоў веселощі, любощі, ласощі, солодощі і да т.п..
- Спалучэнне «щ» таксама можа паходзіць з праславянскага гукаспалучэння *sъč, у якім пачатковы *s пасля падзення рэдукаваных *ъ прыпадабніўся да наступнай глухой постальвеалярнай афрыкаты *č і перайшоў у глухі постальвеалярны сібілянт š. Да такіх слоў належаць щастя (праслав.: *sъčęstьje, аг.-усх.-слав.: съчѧстиѥ, съчастиѥ), састарэлае щитати (праслав.: *sъčьtati, аг.-усх.-слав.: съчьтати)[6].
- Аналагічным чынам «щ» утварыўся і з спалучэння *čьt, напрыклад, у слове що, дзе пасля падзення рэдукаваных *ь яно ператварылася ў šč (праслав.: *čьto, аг.-усх.-слав.: чьто). Зрэшты, існуе версія, паводле якой укр.: що паходзіць ад праслав.: *čьso, *česo — формы роднага склону *čьto[6].
- Адзінкавыя выпадкі пераходу ў «щ» ранняга «ш», напрыклад щогла — ад аг.-усх.-слав.: шьгла[6].
- У слове «дощ» прыканцавое «щ» паходзіць з ранняга «ждь» (аг.-усх.-слав.: дъждь, праслав.: *dъždžь — з ранняга *dъzdjь[8] або *dъzgjь[9].
- Літара «щ» трапляецца і ў запазычаннях з іншых моў. Перш за ўсё, гэта царкоўнаславянізмы (плащ, священик, прапорщик, праща), дзе паўднёваславянскаму «щ» адпавядае ўсходнеславянскае «ч» (пар. укр.: свячений), а таксама запазычанні з іншых славянскіх моў, напрыклад, Польщапаходзіць ад стар.-польск.: w Polszcze («у Польщі») — архаічнай формы меснага склону хароніма Polska, дзе пераход sk > šč таксама тлумачыцца эфектам першай палаталізацыі. Радзей сустракаецца «щ» у запазычаннях з іншых моў (напрыклад, крещендо).
Табліца кодаў
Кадзіроўка
|
Рэгістр
|
Дзесятковы код
|
16-рычны код
|
Васьмярычны код
|
Дваічны код
|
Юнікод
|
Вялікая
|
1065
|
0429
|
002051
|
00000100 00101001
|
Маленькая
|
1097
|
0449
|
002111
|
00000100 01001001
|
ISO 8859-5
|
Вялікая
|
201
|
C9
|
311
|
11001001
|
Маленькая
|
233
|
E9
|
351
|
11101001
|
KOI-8
|
Вялікая
|
253
|
FD
|
375
|
11111101
|
Маленькая
|
221
|
DD
|
335
|
11011101
|
Windows-1251
|
Вялікая
|
217
|
D9
|
331
|
11011001
|
Маленькая
|
249
|
F9
|
371
|
11111001
|
У HTML вялікую літару Щ можна запісаць як Щ ці Щ, а маленькую щ — як щ ці щ.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Русская диалектология / сост. С. А. Еремин, И. А. Фалёв; под ред. акад. Е. Ф. Карского. — СПб., 1928.
- ↑ Шуба П. П. Колькі літар у беларускім алфавіце? // Веснік БДУ. Сер. IV. 1973. № 3. С. 53.
- ↑ А.I. Яновіч. Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду Архівавана 29 сакавіка 2017. // Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч і інш. — Мн.: Изд-во Юнипресс, 2005. ISBN 985-474-560-0
- ↑ Гиляревский Р. С., Старостин Б. А. Иностранные имена и названия в русском тексте. — М.: Высшая школа, 1985. — С. 191.
- ↑ Транскрибирование имён и географических названий с литовского языка на русский язык (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2013. Праверана 16 красавіка 2018.
- ↑ а б в г д Етимологічний словник української мови : в 7 т. / редкол.: О. С. Мельничук (гол. ред.) та ін. — К. : Наукова думка, 2012. — Т. 6 : У — Я / укл.: Г. П. Півторак та ін. — 568 с. — ISBN 978-966-00-0197-8.
- ↑ Етимологічний словник української мови : в 7 т. / редкол.: О. С. Мельничук (гол. ред.) та ін. — К. : Наукова думка, 1982. — Т. 1 : А — Г / Ін-т мовознавства ім. О. О. Потебні АН УРСР ; укл.: Р. В. Болдирєв та ін. — 632 с.
- ↑ Етимологічний словник української мови : в 7 т. / редкол.: О. С. Мельничук (гол. ред.) та ін. — К. : Наукова думка, 1985. — Т. 2 : Д — Копці / Ін-т мовознавства ім. О. О. Потебні АН УРСР ; укл.: Н. С. Родзевич та ін. — 572 с.
- ↑ Т. А. Иванова. Старославянский язык. Учебник. — С.-П.: Авалон, Азбука-класика, 2005. — С. 127.
Літаратура
Спасылкі