Ц, ц (цэ) — 25-я літара беларускага кірылічнага алфавіта.
Выкарыстоўваецца таксама ўва ўсіх славянскіх кірылічных алфавітах (23-я ў баўгарскай, 24-я ў рускай, 27-я ў сербскай і ўкраінскай, 28-я ў македонскай) і ў пісьмовасьцях некаторых неславянскіх народаў. У стара- і царкоўнаславянскай азбуках носіць назву «ци» (ст.-сл.) ці «цы» (ц.-сл.), значэнне якой не ясныя: яго злучаюць з словам «ции» (гэтыя) ад пытальнага і адноснага займенніка «кыи» (які, якога); з праўсходнеславянскім злучнікам «ци» («хіба», «ці», «ці дакладна, што»), адпаведным сучаснаму беларускаму «ці» і ўкраінскаму «чы»; ёсць і іншыя версіі. У кірыліцы звычайна лічыцца 26-й паводле парадку (калі гаворка ідзе пра стараславянскую азбуку) ці 25-й (у царкоўнаславянскай азбуцы) і выглядае як ; у глаголіцы па ліку 27-я, мае выгляд .
Лічбавае значэнне
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Ц мае лічбавае значэнне — 900.