И (г. зв. І васьмярычнае) — літара кірыліцы. Ужываецца ў алфавітах балгарскай, сербскай, македонскай, рускай, украінскай і шэрагу неславянскіх моў.
У рускім алфавіце — 10-я і абазначае гук [і]. Ва ўкраінскім — 11-я і абазначае гук [и] (сярэдні гук паміж [і] і [ы]). Сучасны беларускі алфавіт літару И не ўжывае, у адрозненне ад алфавіта старабеларускай мовы. Выключэнне з беларускага алфавіта літары и адбылося толькі ў канцы 1900-х гадоў на старонках газеты «Наша ніва»[1].
Царкоўнаславянская назва літары — Иже.
Кірылічная И паходзіць ад грэчаскай літары Η, η (эта).
Зноскі
Спасылкі