Скончыў універсітэт у Марбургу ў 1904 годзе. Прафесар універсітэтаў у Інсбруку (з 1916) і Вене (з 1918) і Вышэйшай тэхнічнай школы Мюнхена (1921-45). Пакончыў жыццё самагубствам 31 сакавіка 1945 ў Мюнхене пасля таго, як яго інстытут і праца былі знішчаны ў выніку апошніх баёў Другой сусветнай вайны.
Асноўныя працы
Асноўныя працы па хіміі пірола і яго вытворных. У 1927 Фішэр ажыццявіў сінтэз парфірына, а затым сінтэзаваў рэчывы-фарбавальнікі крыві — гемін (1929) і жоўці — білірубін (1931). Паказаў, што гемаглабін крыві складаецца з бялку глабіна і комплекснага злучэння жалеза — геміна. У 1940 Фішэр усталяваў буддову хларафілаў а і b.