Вучыўся ў Берлінскім і Кільскім універсітэтах. У 1930-36 гадах выкладаў хімію ў Кільскім універсітэце, у 1936—1940 гадах кіраваў навукова-даследчым аддзелам фірмы «І. Г. Фарбеніндустры» у Леверкузене. З 1940 года дырэктар хімічнага інстытута Кёльнскага ўніверсітэта.
Нобелеўская прэмія
У 1928 годзе сумесна з А. Дыльсам адкрыў, а затым распрацаваў асновы дыенавага сінтэза (Нобелеўская прэмія па хіміі (1950), сумесна з А. Дыльсам). Альдэр праводзіў таксама даследаванні ў галіне стэрэахіміі, полімерызацыі і інш.
Сачыненні
Diene synthesis and related reaction types, в кн.: Nobel lectures. Chemistry, 1942—1962, Arnst. — L. — N. Y., 1964, p. 267.