У 1913 годзе распрацаваў спосаб атрымання маторнага вадкага паліва шляхам насычэння вадародам сумесі, якая складаецца са здробненага вугалю і смолападобных адходаў вытворчасці коксу і генератарнага газу пад ціскам вышэй за 20 Мн/м² (200 кгс/см³) і пры тэмпературы каля 500 °C. Патэнт быў набыты ў Бергіуса канцэрнам «І. Г. Фарбэніндустры» і ўжываўся з выкарыстаннем каталізатараў. Гэтым спосабам нацысцкая Германія падчас 2-й сусветнай вайны атрымлівала значную колькасць бензіну. Вывучаў магчымасць атрымання кармавога цукру гідролізам драўніны.