Асноўныя працы прысвечаны ўсталяванню будовы (ірон, фарнезол і інш.) і шляхоў біягенезу («ізапрэнавае правіла») тэрпеноідных злучэнняў, сінтэзу стэроідаў (у тым ліку ў 1934—1935 сінтэз мужчынскіх палавых гармонаў андрастэрону і тэстастэрону) і макрацыклічных злучэнняў (мускон і інш.)