Упершыню згадваецца як гандлёвы горад у 1153 годзе, калі там апроч іншых народаў пражывалі грэкі. У XV стагоддзі горад занялі туркі і трымалі пад сваёй уладай да 1716. Пазней перайшоў пад уладу Аўстра-Венгрыі.
Найстарэйшай назвай паселішча, размешчанага на месцы сучаснага Панчава, была Панука. Падчас частых змен гаспадароў (рымляне, кельты, гуны, авары, славяне, венгры, татары, туркі, немцы) часта змянялася і назва гэтага стратэгічна важнага месца. Горад называўся Пануцэа, або Пануча ў X стагоддзі, Бансіф у XII стагоддзі, у XV стагоддзі Панчэл і Пенсей, у XVII стагоддзі Пайчава, або Панзіява і Банчава, у пачатку XVIII стагоддзя Чомба.
У 1918 годзе, калі горад увайшоў у склад Югаславіі, ён атрымаў сучасную назву — Панчава. У 1999 годзе горад неаднаразова падвяргаўся бамбёжкам НАТА.
Культура
З Панчавам звязаны шматлікія вядомыя асобы з вобласці палітыкі, навукі, культуры. У горадзе штогод праводзіцца карнавал.
Мясцовая газета «Панчавац» была заснавана ў 1869 годзе.
Адукацыя
У Панчаве існуюць хімічнае, медыцынскае, электратэхнічнае, эканамічнае вучылішчы, Рабочы ўніверсітэт. У 2005 годзе ў Панчаве адкрыўся юрыдычны факультэт і факультэт гуманітарных навук, у складзе Міжнароднага ўніверсітэта ў Новым Пазары. Панчава — адзіны горад на Балканах, у якім ёсць студыя яўрэйскай мовы і літаратуры.
Прамысловасць
Пасля Першай сусветнай вайны прамысловасць Панчава перажывала сваю другую маладосць, узнік адзін з індустрыяльных гігантаў былой Югаславіі. У горадзе шмат фабрыкаў, на якіх працуюць дзясяткі тысяч чалавек не толькі з Панчава, але і амаль усяго Паўднёвага Баната. У горадзе развіта нафтахімічная, машынабудаўнічая, абутковая прамысловасць. Развіты турызм.
У Панчаве пражывае 62516 паўналетніх жыхароў, а сярэдні ўзрост жыхароў складае 39,9 гадоў (38 у мужчын, 40,5 у жанчын). У горадзе 27890 сем'яў, сярэдняя колькасць чалавек у сям'і — 2,75.