Рэ́генсбург[2] (ням.: Regensburg) — горад на поўдні Германіі, у зямлі Баварыя, на рацэ Дунай пры ўпадзенні ракі Рэген. Насельніцтва ў 2007 годзе складала каля 131 тыс. жыхароў.
Горад узнік з рымскага ваеннага ўмацавання.
Прамысловасць: машынабудаванне, тэкстыльная, харчасмакавая, паліграфічная, будаўнічых матэрыялаў. Пачатковы пункт суднаходства на рацэ Дунай, вузел чыгунак і аўтамабільных дарогдарог.
Універсітэт. Гарадскі музей, мастацкая галерэя, палацавы музей Турн і Таксіс.
Архітэктурныя помнікі VIII—XVII стагоддзяў: раманскія цэрквы Эмерамскірхе (8—13 ст.), Якабскірхе (1150—1200) і Старая капэла (1002), гатычныя сабор Санкт-Петэр (каля 1250—1525) і Старая ратуша (1356), рэнесансавыя і барочныя цэрквы і інш.