Комарна

Горад
Комарна
Komárno
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1075
Першая згадка
1075
Плошча
102,88 км²
Вышыня цэнтра
112 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
37 366 чалавек (2001)
Шчыльнасць
363 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
421-35
Паштовы індэкс
945 XX
Аўтамабільны код
KN
Афіцыйны сайт
Комарна на карце Славакіі
Комарна (Славакія)
Комарна
Комарна (Славакія)
Комарна

Комарна (славацк.: Komárno, ням.: Komorn, венг.: Komárom) — горад на тэрыторыі Жытняга вострава ў паўднёва-заходняй Славакіі на Дунаі. Насельніцтва каля 37 тыс. чалавек, большасць якіх — венгры (60,1 %) і славакі (34,5 %).

Гісторыя

У I стагоддзі на месцы Комарна ўзнікла рымскае паселішча Брыгеціа. У IV стагоддзі рымляне былі выцеснены варварамі. У VI стагоддзі сюды пранікаюць авары і славяне, у VIII стагоддзі тэрыторыя верагодна становіцца часткай Вялікай Маравіі. У IX стагоддзі тут з'яўляюцца венгры і ўжо ў X стагоддзі тут з'яўляецца першая венгерская крэпасць Камарум, сталіца аднайменнага камітата. Першае згадванне пра яе сустракаецца ў 1075 годзе.

У 1265 годзе Бела IV дае Комарна гарадскія правы. У XVI стагоддзі падчас войн з Асманскай імперыяй у Комарна будуецца магутная крэпасць — Старая Крэпасць. У XVII стагоддзі будуецца Новая Крэпасць. Комарна ніколі не быў узяты туркамі. Пасля спынення войн з XVIII стагоддзя Комарна становіцца адным з самых квітнеючых гарадоў Аўстрыі. У 1745 годзе Марыя Тэрэзія дае Комарна права вольнага каралеўскага горада. У 1870 тут дабудоўваецца сучасная крэпасць, адна з найважнейшых у Аўстра-Венгрыі.

Пасля распаду Аўстра-Венгрыі горад падзяляецца на дзве часткі. Большая трапляе ў склад Чэхаславакіі, меншая, Комарам, у склад Венгрыі.

Славутасці

Адзін з фартоў крэпасці Комарна

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!