Горад
Срэмска-Мітравіцасербск.: Сремска Митровица
|
Герб |
Срэмска-Мітравіца на карце Сербіі
|
|
Срэ́мска-Мі́травіца (сербск.: Сремска Митровица, харв.: Srijemska Mitrovica, венг.: Szávaszentdemeter) — горад у аўтаномным краі Сербіі — Ваяводзіне, на левым беразе Савы, адміністрацыйны цэнтр Срэмскай акругі і абшчыны Срэмска-Мітравіца. Насельніцтва 39 041 жыхар (2002).
Гісторыя
У антычнасці быў вядомы як Сірмій, адзін з найбуйнейшых цэнтраў познеантычнага свету і рэзідэнцыя гепідскіх правадыроў, затым пераназваны ў «град Св. Дзімітрыя» (Civitas Sancti Demetrii), ад чаго ў XII ст. і ўтварылася сучасная назва. У сутнасці, увесь сучасны горад размешчаны ў межах антычнага іпадрома. Паводле звестак 1573 года, у горадзе было 17 мячэцяў і ніводнай царквы. У 1718—1918 гг. уваходзіў у склад уладанняў Габсбургаў.
Спасылкі