Бачка-Паланка (серб. Бачка Паланка) — горад у Сербіі, у аўтаномным краі Ваяводзіна, у Паўднёва-Бацкай акрузе, цэнтр абшчыны Бачка-Паланка.
Геаграфія
Горад размешчаны на паўднёвым захадзе рэгіёна Бачка, на беразе ракі Дунай, за 37 км ад горада Нові-Сад, на мяжы з Харватыяй. Ля горада знаходзіцца пагранічны пераход у Харвацкі горад Ілок — аўтамабільны мост праз Дунай.