Дзюдо — японскаебаявое мастацтва, філасофія і спартыўнаеадзінаборства без зброі, створанае ў канцы XIX ст. на аснове дзюдзюцу японскім майстрам баявых мастацтваў Дзігора Кано, які таксама сфармуляваў асноўныя правілы і прынцыпы трэніровак і правядзення спаборніцтваў.
Датай нараджэння дзюдо лічыцца дзень заснавання Кано першай школы дзюдо Кадакан (яп.: 讲道 馆, «дом вывучэння Шляху») у 1882 годзе. Паводле прынятай у Японіі класіфікацыі, дзюдо адносіцца да так званых сучасных баявых мастацтваў[2].
У адрозненне ад бокса, каратэ і іншых ударных стыляў адзінаборстваў, асновай дзюдо з’яўляюцца кідкі, болевыя прыёмы, утрыманні і задушванні, як у стойцы, так і ў партэры. Удары і частка найбольш траўманебяспечных прыёмаў вывучаюцца толькі ў кірунку ката. Ад іншых відаў барацьбы, як грэка-рымская барацьба, вольная барацьба, дзюдо адрозніваецца меншым ужываннем фізічнай сілы пры выкананні прыёмаў і вялікай разнастайнасцю дазволеных тэхнічных дзеянняў.
Валодаючы значным філасофскім складнікам, дзюдо грунтуецца на двух галоўных прынцыпах: узаемная дапамога і разуменне для дасягнення большага прагрэсу, а таксама найлепшае выкарыстанне цела і духу. Перад дзюдаістамі традыцыйна ставяцца мэты фізічнага выхавання, падрыхтоўкі да рукапашнага бою і ўдасканалення свядомасці, што патрабуе дысцыпліны, настойлівасці, самакантролю, выканання этыкету, разумення суадносін паміж поспехам і неабходнымі для яго дасягнення намаганнямі. Акрамя гэтага, дзюдо спрыяе развіццю іншых станоўчых якасцей, як маральнасць, назіральнасць, памяць і ўяўленне[3].
У цяперашні час паралельна развіваюцца так званае традыцыйнае дзюдо і спартыўнае дзюдо, спаборніцтвы па якім праводзяцца на міжнародным узроўні і ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў. У спартыўным дзюдо, якое развіваецца пад эгідай Міжнароднай федэрацыі дзюдо (IJF), робіцца большы акцэнт на спаборніцкі складнік, у той час як у традыцыйным дзюдо дадатковая ўвага надаецца пытанням самаабароны і філасофіі, што, не ў апошнюю чаргу, паўплывала на адрозненні ў правілах спаборніцтваў і дазволеных прыёмах.
↑ абКано Дзигоро. Общие сведения о дзюдо и его ценности в деле воспитания (руск.) // Хидэн. Боевые искусства и рукопашный бой : Научно-методический сборник под редакцией Горбылёва А. М. — М.: ФГУП Издательство «Известия» УД П РФ, 2008. — В. 1. — С. 118—173.