Спорт

Гермес, алімпійскі бог — заступнік атлетаў.

Спорт, спорта (англ.: sport, скарачэнне ад першапачатковага disport — «гульня», «забаўка») — арганізаваная па вызначаным правілам дзейнасць людзей, якая складаецца ў супастаўленні іх фізічных і інтэлектуальных здольнасцей, а таксама падрыхтоўцы да гэтай дзейнасці і міжасобасныя адносіны, што ўзнікаюць у яе працэсе.

Звычайна спорт уяўляе сабой спецыфічны род фізічнай або інтэлектуальнай актыўнасці, якая здзяйсняецца з мэтай спаборніцтва, а таксама паляпшэння здароўя, атрымання маральнага і матэрыяльнага задавальнення, імкнення да дасканаласці і славы, паляпшэнне навыкаў.

Развіццё і змена спорту на працягу чалавечай гісторыі можа шмат расказаць як аб сацыяльных зменах у грамадстве наогул, так і аб сутнасці спорту ў прыватнасці.

Гісторыя

Шматлікія прыклады пячорнага мастацтва, адкрытыя на сённяшні дзень, утрымоўваюць выявы рытуальных цырыманіяльных сцэн. Нягледзячы на тое, што дзеянні, якія захаваны на гэтых выявах, нельга аднесці выключна да сучаснага паняцця аб спорце, усё жа можна зрабіць выснову, што ўжо тады існавалі заняткі і рытуалы, якія нагадваюць спартыўную дзейнасць. Прычым гэтыя выявы, змешчаныя ва Францыі, Афрыцы і Аўстраліі, былі зробленыя 30 000 гадоў назад.

Існуюць прадметы і будынкі, якія гавораць аб тым, што на тэрыторыі Кітая існавала дзейнасць, якая падыходзіць пад сучаснае азначэнне спорту, ужо за 4000 гадоў да нашай эры. Як відаць, гімнастыка была папулярным відам спорту ў старажытным Кітаі. Выявы і прадметы ў магільнях фараонаў таксама кажуць аб тым, што розныя віды спартыўнай актыўнасці былі развіты ўжо некалькі тысячагоддзяў назад, сярод іх можна адзначыць плаванне і рыбалку. На тэрыторыі Старажытнай Персіі ўзялі свой пачатак такія віды спорту як пола і змаганні конных рыцараў на дзідах.

У Старажытнай Грэцыі ўжо існавала вялікая разнастайнасць відаў спорту. Найбольшае развіццё атрымалі розныя віда барацьбы, бег, кіданне дыску і змаганне на калясніцах. Судзячы па гэтым спісе, ваенная культура і ваеннае мастацтва мелі прамыя адносіны да спорту ў Старажытнай Грэцыі (і не толькі тамака). Тамака жа кожныя чатыры гады праводзіліся Алімпійскія гульні — у маленькай вёсцы на Пелапанесе пад назвай Алімпія.

Кракет

З часоў Старажытнай Грэцыі і па сённяшні дзень гісторыя спорту лёгка прасочваецца. З часам спорт станавіўся ўсё больш арганізаваным і рэгуляваным. З’яўляліся і фарміраваліся ўсе новыя віды і падвіды спорту, удакладнялася кіраўніцтва, спорт набываў традыцыі і прыхільнікаў.

Індустрыяльная рэвалюцыя і масавая вытворчасць прывялі да таго, што ў вялікай колькасці людзей стаў з’яўляцца вольны час, што прывяло да масавасці спорту — больш людзей жадала і магло зрабіць спорт часткай свайго жыцця, займаючыся спортам напроста або прысвячаючы свой вольны час назіранням за спартыўнымі змаганнямі. Гэтыя тэндэнцыі атрымалі яшчэ большае развіццё з з’яўленнем СМІ і глабальных камунікацый. Спорт стаў прафесійным, што яшчэ больш павялічыла яго папулярнасць.

Сумленная гульня

Спартыўныя паводзіны

Спартыўныя паводзіны з’яўляецца імкненнем да сумленнай гульні англ.: fair play, ветлівасці да таварышчаў па камандзе і праціўнікаў, добрых этычных паводзінаў і ласкавасць пры перамозе або паразе[1]. Спартыўныя паводзіны з’яўляецца імкненнем да маральнага задавальнення ад удзелу ў спаборніцтвах, бо згодна са словамі заснавальніка сучаснага алімпійскага руху П’ера дэ Кубертэна, галоўным павінна быць не перамога, а ўдзел.

Зман

Асноўнымі прынцыпамі спорту з’яўляецца тое, што вынік не павінен быць прадвызначаным да пачатку спаборніцтваў і што ўсе ўдзельнікі спаборніцтваў павінны мець роўныя магчымасці да перамогі. Дзеля забеспячэння гэтых слупавых правілаў сумленнай гульні існуюць правілы, аднак удзельнікі могуць парушыць гэтыя правілы дзеля атрымання перавагі над супернікамі.

Адным з самых вядомых спосабаў несумленнай гульні ў спорце з’яўляецца гульня ў букмекерскіх канторах, калі спартсмены могуць свядома забяспечыць паводле дамоўленасці неабходны вынік дзеля атрымання пераможных грошаў у букмекераў. Акрамя таго, спартсмены ці спартыўныя функцыянеры могуць праз хабар арбітру ці суддзі забяспечыць неабходны зыход спартыўнага спаборніцтва.

Допінг

Канкурэнтны характар спорту прымушае некаторых удзельнікаў спрабаваць падвысіць сваю прадукцыйнасць за кошт выкарыстання забароненых лекаў, альбо з дапамогай іншых сродкаў, як павелічэнне аб’ёму крыві ў арганізме ці паскораны набор мышачнай масы цела праз штучныя сродкі. Усе віды спорту, прызнаныя Міжнародным алімпійскіх камітэтам абавязаныя рэалізаваць праграму тэставання на допінг, які рэалізуецца праз пошук прэпаратаў у арганізме са спісу забароненых.

Гвалт

Гвалт у спорце ўключае ў сабе перасячэнне лініі паміж справядлівай канкурэнцыяў і наўмысных агрэсіўных паводзінаў, якія накіраваныя на збіццё супернікаў або знішчэння маёмасці супернікаў. Беспарадкі або хуліганства на сёння застаюцца актуальнай не толькі як нацыянальная праблема, але і як міжнародная.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Sportsmanship Архівавана 28 верасня 2007.. Merriam-Webster.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!