Бобслей

Старт бобслейнага экіпажа.

Бо́бслей (ад англ.: bobsleigh) — зімовы алімпійскі від спорту, які ёсць хуткасным спускам з гор па адмыслова абсталяваных лядовых трасах на кіруемых санях (бобах).

Бобслей быў створаны ў Швейцарыі. Тут у 1888 годзе англійскі турыст Уілсан Сміт злучыў паміж сабой двое саней з дошкай і выкарыстоўваў іх для падарожжа з Санкт-Морыца ў размешчаную некалькі ніжэй Чэлерыну. Там жа, у Санкт-Морыцы, у канцы XIX стагоддзя быў арганізаваны і першы ў свеце бобслейный спартыўны клуб, дзе былі распрацаваны асноўныя правілы спаборніцтваў у гэтым відзе спорту, прычым экіпаж санак тады складаўся з пяці чалавек — трох мужчын і дзвюх жанчын. У далейшым колькасць членаў экіпажа бобслейных санак змянялася — два, чатыры, пяць, а часам і восем чалавек.

Бобслей атрымаў распаўсюджванне ў шэрагу краін Еўропы, дзе сталі праводзіцца спаборніцтвы, а затым і нацыянальныя чэмпіянаты па гэтым відзе спорту. У Аўстрыі яны праводзяцца з 1908 года, а ў Германіі — з 1910 года.

Першыя ў свеце асаблівыя сані — «боб» былі сканструяваныя ў 1904 годзе.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!