Ганаровая грамата Міністэрства культуры Беларусі[d]
Міхаіл Рыгоравіч Баразна (20 лістапада 1962, Ракушава, Круглянскі раён Магілёўскай вобласці) — беларускі мастацтвазнавец, мастацкі крытык, фотамастак. Кандыдат мастацтвазнаўства (1998). Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 2010). Ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў. У якасці рэктара БДАМ удзельнічаў у рэпрэсіях супраць студэнтаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[2]. У сувязі з гэтым з чэрвеня 2021 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах Еўрасаюза[3].
Скончыў Круглянскую сярэднюю школу, затым мастацка-прамысловы факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1985). У 1986—1992 гадах мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь». З 1992 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, у 1996—1998 гадах в.а. загадчыка кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў, з 1999 — прарэктар па навукова-творчай рабоце, з 2010 — рэктар. Прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў.
Асноўныя праекты
21 чэрвеня 2021 года Баразна быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[5]. Паводле рашэння ЕС Баразна «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Аляксандра Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[6]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года Баразна трапіў і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[7][8]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9].