Ра́кушава[1] (трансліт.: Rakušava, руск.: Ракушево) — аграгарадок у Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавета.
У балцка-літоўскім аднаасноўным імені Rakušas аснова Rak- як у сучасных адыменных літоўскіх прозвішчах Rakulis, Rakutis, Rakūnas, яна вядомая і ў двухасноўных імёнах тыпу Raklinas, Raktaras. Суфікс -uš- як у імёнах Narušas, Milušas, ад якіх Нарушаўцы, Мілушава.