Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны ў 1991 г. у Мінску на базе аддзела прыроды Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. Налічвае больш за 40 тыс. экспанатаў (1999 г.). Плошча экспазіцыі 350 м². У 6 тэматычных залах (мінералагічны, феналагічны, аховы прыроды, рэкі, азёры, лес) экспанаты расказваюць аб прыродных багаццях, эвалюцыі жывёльнага і расліннага свету ад старажытнасці да нашых дзён. Праводзіць навукова-даследчую работу па ацэнцы сучаснага стану прыроды, стварае па ім банк дадзеных (калекцыі расліннага, жывёльнага свету, мінералагічная, палеанталагічная), прапагандуе экалагічныя веды.
Фонды музея налічваюць больш за 235 тысяч экспанатаў.[1]