Красныстаў паўстаў побач са старажытнарускім горадам Шчакараў (польск.: Szczekarzew). Быў павятовым цэнтрам у Холмскай зямліРускага ваяводства. Канцлер Ян Замойскі перабудаваў на рэзідэнцыю Краснастаўскі замак XІV стагоддзя. У XVI стагоддзі тут дзейнічалі дзве праваслаўныя царквы, русіны складалі каля трэці жыхароў (а па некаторым дадзеным былі нават большасцю).
Горад з 1394 года. У XV стагоддзі, знаходзячыся на гандлёвым шляху Памеранія — Люблін — Львоў, горад квітнеў. У 1525 годзе Красныстаў атрымаў права захоўваць соль і мёд. Ён быў таксама цэнтрам гандлю і рамёстваў. З 1490 па 1826 гады ён быў рэзідэнцыяй біскупаў хэлмскіх. Ён таксама служыў у якасці крэпасці акругі. У сярэдзіне XVII стагоддзя, падчас польска-шведскіх войнаў, былі разбураны замак і гарадскія сцены. З 1795 года горад адышоў да Аўстрыі, з 1809 года — герцагства Варшаўскага, а з 1815 года ў Царстве Польскім (у складзе Расійскай імперыі). У XIX стагоддзі горад быў цэнтрам абслугоўвання. У 1916 годзе ў Красныстаў была праведзена чыгунка.
У 1919—1975 і з 1999 года Красныстаў з’яўляецца цэнтрам павета.
Wielka Encyklopedia PWN, Warszawa 2003, t. 14, s. 549—550, ISBN 83-01-13357-0 t. 1-30; (польск.)
str.641-644 (Krasnystaw), Tom IV (Kęs — Kutno), «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich», w Warszawie przez Filipa Sulimierskiego, Bronisława Chlebowskiego i Władysława Walewskiego, 1880—1902 r. (польск.)