Замойскі павет[1] (польск.: Powiat zamojski) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Люблінскага ваяводства. Утвораны ў 1999 годзе. Цэнтр павета — горад Замасць (не ўваходзіць у яго, утвараючы гміну на правах павета). Займае плошчу 1872,27 км². Насельніцтва павета складае 108 тыс. чалавек (на 2018 год).