З другой паловы XIII стагоддзя на месцы горада было сельскае паселішча Блоткаў (польск.: Błotków). Гісторыя паселішча звязана з імёнамі родаў Флемінгаў, Слушкаў і Чартарыскіх. Кашталян віленскі і польны гетман літоўскіЮзаф Багуслаў Слушка ў 1697 годзе заснаваў на гэтым жа месцы горад і назваў яго «Тэрэспаль» у гонар сваёй жонкі Тэрэзы. У XVIII стагоддзі Тэрэспаль быў адным з найбуйнейшых уладанняў Чартарыскіх.