Быў утвораны 1 студзеня1999 года ў выніку польскай рэформы мясцовага самакіравання. Адміністрацыйным цэнтрам павету з'яўляецца горад Аполе-Любэльске, які знаходзіцца ў 44 кіламетрах ад Любліна. У павеце знаходзіцца яшчэ адзін горад – Панятова, які знаходзіцца ў 8 км ад Аполе-Любэльске.
Плошча павету складае 804,14 км². Па стане на 2005 год насельніцтва налічвала каля 63 000 чалавек, з якіх у Панятове жыло 9,9 тысяч, а ў Аполе-Любэльске 8,8 тысяч.
Апольскі павет адміністрацыйна падзелены на 7 гмін.