Хэлмскі павет[1] (польск.: Powiat chełmski) — павет у Польшчы ля мяжы з Украінай, уваходзіць у склад Люблінскага ваяводства. Утвораны ў 1999 годзе. Цэнтр павета — горад Хэлм (не ўваходзіць у яго, утвараючы гміну на правах павета). Займае плошчу 1885,89 км². Насельніцтва павета складае 79 тыс. чалавек (на 2018 год).