Прамавугольны ў плане зруб з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Двухсхільны гонтавы дах пераходзіць над апсідай у вальмавы гранёны. Над трохвугольным франтонам фасада ўзвышаецца двух’ярусная чатырохгранная вежа-званіца пад шатровым пакрыццём. Уваход праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Унутры зала перакрыта плоскай столлю. Над уваходам на ўсю шырыню храма балконхораў, падтрыманы двума слупамі. Цэнтральны і бакавыя алтары выкананы ў тэхніцы стука пад шэры штучны мармур.
Літаратура
Капліца святога Рафаіла // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 128.
Касцёл Іаана // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 237.