Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку АзярцыГлыбоцкага раёнаВіцебскай вобласці. Касцёл размешчаны насупраць былога сядзібнага дома Аскеркаў.
Гісторыя
Пабудаваны ў 2007 годзе з цэглы. Са слоў мясцовых жыхароў, касцёл пабудавалі на месцы разабранай сядзібнай пабудовы.
Архітэктура
Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, які над алтарнай часткай з бакавымі сакрысціямі пераходзіць у вальмавы, завершаны каркаснай шатровай сігнатуркай. Да фасада далучаны прытвор-званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі[1].
Касцёл Маці Божай Ружанцовай і Ісуса Хрыста // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — С. 10.
Марцынкевіч, Р. Новая святыня на Глыбоччыне / Р. Марцынкевіч // Веснiк Глыбоччыны. — 2007. — 18 ліп. — С. 1-2.