У 1902 згарэў стары драўляны касцёл, пасля чаго пачолася будаўніцтва новага мураванага, завершанае ў 1910.
Святыню на сваім малюнку адлюстраваў беларускі мастак Язэп Драздовіч.
Архітэктура
Помнік архітэктуры неаготыкі. Магутная 3-нефавая базіліка з 5-граннай апсідай. Галоўны фасад фланкуюць 2-ярусныя 4-гранныя вежы са шпілямі. Сцены рытмічна падзяляюцца ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках высокіх стральчатых аконных праёмаў. У інтэр'еры — стральчатыя скляпенні, над уходам — хоры.
Вакол касцёла бутавая агароджа з 3-аркавай брамай і вуглавой 2-яруснай шатровай званіцай[2].
Інтэр'ер касцёла
Брама касцёла
Магілы Грынеўскіх на цвінтары
Зноскі
↑Знаходзіцца на паўночнай ускраіне суседняй в. Мнюта 2
↑Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.
Літаратура
Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.