Касцёл Святога Іасафата Кунцэвіча — мураваны каталіцкі храм у в. Канстанцінаве Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
Пабудаваны ў 1993—1995 гадах з цэглы на месцы касцёла, зруйнаванага 2 ліпеня 1962 года.
21 лістапада 1995 года кардынал Казімір Свёнтак асвяціў касцёл пад тытулам святога Іасафата Кунцэвіча. Часткова захавалася старая званіца.
Архітэктура
Вырашаны двумя прамавугольнымі ў плане пад двухсхільнымі дахамі аб’ёмамі малітоўнай залы і апсіды, да якой дабудавана сакрысція. Галоўны і тыльны фасады завершаны васьміграннымі шатровымі драўлянымі барабанамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі і лучковымі ўваходнымі праёмамі ў ліштвах, крапаваны вуглавымі пілястрамі.
Перад касцёлам захавалася званіца 19 ст. Васьміграннае трох’яруснае збудаванне пад шатровым пакрыццём. Першыя два ярусы мураваныя глухія, трэці драўляны, адкрыты прамавугольнымі прасветамі[1].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Архіўная копія (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2019. Праверана 1 кастрычніка 2019.
Спасылкі