Касцёл Хрышчэння Пана i Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Пятроўшчыне Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
Пабудаваны ў канцы XX стагоддзя з цэглы на аснове грамадзянскага будынка. Добраўпарадкаваная тэрыторыя акаймавана бутавым бардзюрам, насычана архітэктурай малых форм: шэраг мураваных арачных каплічак, бутавыя горкі-гроты з культавай скульптурай, металічны масток цераз сажалку.
Архітэктура
Вырашаны прамавугольным у плане аднапавярховым будынкам пад двухсхільным дахам. Да вугла алтарнай часткі дабудавана драўляная васьмігранная шатровая вежа-званіца. Франтальны фасад расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход арганізаваны пад вуглавой нішай-тэрасай[1][2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі