Званіца — асобнае вежападобнае збудаванне або частка храма ў сакральнай архітэктуры, на якой месціліся званы.
На Беларусі званіцы вядомы з XI ст. Дадаткова выкарытоўваліся як гаспадарчыя памяшканні, брамы, дазорныя ці абарончыя вежы. Званіцы звычайна ставілі перад храмам, на вуглу агароджы або над брамай.
Першым вядомым адлюстраваннем драўлянай званіцы на Беларусі з’яўляецца гравюра Браўна 1572 года. Збудаванні гэтага тыпу былі вельмі распаўсюджаны на Беларусі. З XVI ст. сталі вядомыя і галоўныя віды званіцаў:
Па вонкавым вырашэнні на:
Найбольш пашыранымі на Беларусі былі квадратныя ў плане двухярусныя званіцы.
Мураваныя званіцы звычайна былі яруснымі або аркаднымі.