Згадваецца Наўгародскім Першым летапісам. Быў віцебскім князем, у 1232 годзе заняў полацкі сталец пасля 10-гадовага смаленскага панавання.
Выдаў дачку Васілісу замуж за наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча, вяселле адбылося ў Тарапцы ў 1239 годзе[1]. Магчыма, тым жа часам другую дачку выдаў замуж за літоўскага князя Таўцівіла. Магчыма, яго сынам быў пазнейшы полацкі князь Канстанцін.