Вячка (князь кукенойскі)

Вячка
Помнік князю Вячку (справа) і эстонскаму ваяру Меэлісу ў Тарту (Эстонія).
Помнік князю Вячку (справа) і эстонскаму ваяру Меэлісу ў Тарту (Эстонія).
Князь кукейноскі

Нараджэнне 1175-1180[1]
Смерць 1224(1224)
Род Ізяславічы Полацкія
Дзеці Соф'я

Вячка або Вячаслаў (ням.: Vetseka, Vesceka, лац.: Vetseke, лат.: Viesceķis; 11751180[1] — 1224, Юр’еў, цяпер Тарту ў Эстоніі) — князь кукейноскі[2].

Паходжанне

Асноўная біяграфічная крыніца пра Вячку — «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага. Генрых тытулуе Вячку «каральком» (regulus), як нікога з мясцовай племянной арыстакратыі, князем яго тытулуе і наўгародскі летапіс, чаго не магло быць, калі б Вячка не належаў да ўладарнай дынастыі Рурыкавічаў. Тытулаванне Генрыхам таксама сведчыць пра ўладарніцкі статус Вячкі над сваім княствам, хоць напэўна і залежны ад полацкага князя Уладзіміра, паводле Генрыха, «караля» (reges або нават magnus rex). Паходжанне ж Вячкі з пэўнай галіны Рурыкавічаў дыскусійнае, найчасцей яго выводзяць з Ізяславічаў Полацкіх[1], пры гэтым атаясняюць з Вячкам, сынам полацкага князя Бырыса Давыдавіча ад першага шлюбу, які разам з бацькам і братам Васількам згадваецца Васілём Тацішчавым у г. зв. «Аповесці пра Святохну»[3]. Ёсць і іншыя думкі, паводле Алега Рапава Вячка мог паходзіць з роду смаленскіх князёў Расціславічаў[4].

Біяграфія

На пачатку XIII стагоддзя княжыў у Кукенойсе на Заходняй Дзвіне[2]. Генрых Латвійскі паведамляе, што ў Вячкі не ставала сіл змагацца з літоўцамі, у 1207 годзе ён прыехаў да Рыгі і прапанаваў біскупу Альберту палову свайго княства і горада, калі той возьмецца абараняць яго[2]. Біскуп з радасцю пагадзіўся, аднак, з далейшага апавядання Генрыха не відаць, каб біскуп адразу скарыстаўся пранановай. Тым часам паміж Вячкам і біскупскім васалам, рыцарам Даніілам фон Леневардэнам, здарыўся канфлікт і апошні ўначы знянацку напаў на Кукенойс, захапіў без супраціву, паланіў жыхароў, у т. л. князя Вячку, забраў маёмасць. Біскуп дазнаўся пра гэта і загадаў Даніілу неадкладна вызваліць Вячку, вярнуць горад і маёмасць; потым запрасіў Вячку да сябе, прыняў з гонарам, багата адарыў коньмі і адзеннем, памірыў з Даніілам і нагадаў ранейшае абяцанне даць палову княства, адправіў у Кукенойс атрад — рыцараў і арбалетчыкаў, агулам 20 чалавек, для абароны і некалькіх муляраў для ўмацавання горада. Вячка выехаў з Рыгі (6 красавіка 1208), паводле Генрыха, вясёлы, але праз нейкі час, думаючы, што біскуп з крыжаносцамі ўжо ў моры, па радзе з дружынай, забіў усіх немцаў у горадзе[2]. Немцы спусціліся ў ямы, дзе здабывалі камень для пабудовы замка, мячы і іншую зброю пакінулі наверсе, княжыя дружыннікі захапілі зброю і забілі іх. Трое, аднак, выратаваліся і ўцяклі да Рыгі, усё расказалі. Тым часам Вячка паслаў да полацкага князя Уладзіміра нямецкіх коней і зброю з заклікам як мага хутчэй ісці да Рыгі[2]. Полацкі князь пачаў збіраць войскі, але вятры затрымалі караблі біскупа Альберта ў дзвінскім вусці, і, калі да Рыгі прыйшла вестка пра здарэнне ў Кукенойсе, ён вярнуўся разам з крыжаносцамі. Немцы са ўсёй Лівоніі сабраліся ў Рызе. Тады Вячка, з разуменнем немагчымасці супрацьстаяць злучаным сілам лівонскіх немцаў і крыжаносцаў, спаліў Кукенойс і адышоў на Русь[5].

З наступных падзей бачна, што Вячка з’ехаў у Ноўгарад[2]. У 1223 годзе Ноўгарад і ўладзіміра-суздальскі князь Юрый Усеваладавіч паслалі Вячку ў Юр’еў[2]. Вячка збіраў для Ноўгарада даніну з навакольных чудскіх земляў і ўзначальваў барацьбу эстаў (чудзі) з немцамі, а таксама рабаваў немцаў у Чудзі і тых эстаў што прынялі нямецкае падданства. Немцы — рыцары Ордэна мечаносцаў, васалы біскупа, крыжаносцы, купцы, рыжскія мяшчане, а таксама ахрышчаныя лівы і латгалы, 15 жніўня 1224 года аблажылі Юр’еў з мноствам абложных машын, у т. л. пабудавалі абложны тур[ru] упоравень гарадскім сценам і павялі падкоп пад вал. Таксама немцы прапанавалі Вячку пакінуць эстаў і свабодна выйсці з горада з дружынай, коньмі і маёмасцю. Вячка чакаў падыходу наўгародскага войска і не прыняў прапанову. Абложны тур вельмі шкодзіў абаронцам, таму яны разабралі частку прасла сцяны і выкацілі адтуль вялікія запаленыя колы, каб знішчыць тур. Немцы засяродзілі ўсе сілы, каб абараніць тур ад агню, а пасля брат біскупа Іаган фон Апельдэрн павёў рыцараў на штурм. Немцы ўварвалася ў горад праз разабранае абаронцамі месца ў сцяне, Вячка з дружынай пэўны час біўся ўнутры горада, але загінуў[2][5]. З узяццем Юр’ева немцамі звязана адзіная згадка Вячкі рускімі крыніцамі — Наўгародскім першым летапісам[6].

Сям’я

Пра жонку і дзяцей Вячкі з ранніх крыніц не вядома. Паводле М. А. Таўбэ, у Вячкі была адна дачка Соф’я (пам. пасля 1269), яна была ў шлюбе з 1229 года з Дзітрыхам Малодшым фон Кокенгузенам (пам. 1245/54) і з 1254 года з Бернардам дэ Гейе (пам. пасля 1254)[7]. Ад Вячкі выводзяць свой радавод Тызенгаўзы (Тызенгаўзены), але дакументальная гісторыя роду вядома толькі ад XVI стагоддзя.

У культуры

Зноскі

  1. а б в Войтович 2000.
  2. а б в г д е ё ж БС 1982, с. 131.
  3. Татищев 1964, с. 204-211.
  4. Рапов 1977, с. 193.
  5. а б Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского. 2-е изд. Издательство Академии Наук СССР, М. — Л., 1938.
  6. Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / под ред. А. Н. Насонова. — Москва; Ленинград: Издательство АН СССР, 1950; Таксама: ПСРЛ 1, III, 39. С. 61.
  7. Taube M. von. Stammtafel der freiherl. Zweiges d. Familie v. Taube aus d. Hause Maart u. Hallinap. — SPb.: 1899.

Літаратура

  • M. von. Taube Stammtafel der freiherl. Zweiges d. Familie v. Taube aus d. Hause Maart u. Hallinap. — SPb.: 1899.
  • Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І.Крип’якевича, 2000. — 649 с. — ISBN 966-02-1683-1.
  • Вячко // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 131. — 737 с.
  • Генрих Латвийский. Хроника Ливонии. Введение, перевод и комментарии С. А. Аннинского. 2-е изд. Издательство Академии Наук СССР, М. — Л., 1938.
  • Лицкевич, О. В. Княжества Кукенойс и Герцике и их отношение к Полоцку в начале ХІIІ в.: некоторые наблюдения и данные // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Полацк, 1–2 лістапада 2022 г.). — Полацк: Полацкае кніжнае выдавецтва, 2022. — С. 181–195.
  • Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов / под ред. А. Н. Насонова. — Москва; Ленинград: Издательство АН СССР, 1950; Таксама: ПСРЛ 1, III, 39.
  • Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в Х — первой половине XIII в / О. М. Рапов; Под редакцией Б. А. Рыбакова. — М.: Издательство Московского университета, 1977. — С. 193. — 264 с.
  • Татищев В. Н. История Российская. — М.: Наука, 1964. — Т. 3. — С. 204—211. — 360 с. (Переиздание: М.: Ладомир, 1994)

Read other articles:

River in California, United States Salinas RiverRio del Monterey,[1][2] Rio San Antonio,[1] Rio San Elizario,[3] Rio Santa Delfina[4]View of the Salinas River near San Ardo in May 2008. During the rainier winter months, the river may occasionally reconnect with Monterey Bay. The San Ardo Oil Field is visible in the distance.Map of the Salinas River watershedNative nameua kot taiauačorx (Southern Ohlone)LocationCountryUnited StatesStateCaliforniaCi...

 

 

  لمعانٍ أخرى، طالع آيت إبراهيم (توضيح). آيت إبراهيم تقسيم إداري البلد المغرب  الجهة طنجة تطوان الحسيمة الإقليم الحسيمة الدائرة بني ورياغل الجماعة القروية لوطا المشيخة الزاوية سيدي يوسف إحداثيات 35°06′41″N 3°55′01″W / 35.111465975761°N 3.9169693207741°W / 35.111465975761; -3.9169693207...

 

 

محمد أبو قديس وزير التعليم العالي والبحث العلمي ووزير التربية والتعليم في المنصب7 آذار 2021 – 11 تشرين الأول 2021 العاهل عبد الله الثاني بن الحسين رئيس الوزراء بشر الخصاونة تيسير النعيمي (التربية والتعليم) وجيه عويس وزير التعليم العالي والبحث العلمي في المنصب12 أكتوبر 2020 – 7 آذا...

Medical college in Odisha, India All India Institute of Medical Sciences, BhubaneswarAIIMS Bhubaneswar campusFormer nameNetaji Subhas Chandra Bose All India Institute of Medical SciencesMottoKarmanyeva Adhikaraste ma phaleshu kadhachana Para yaksham subami teTypePublicEstablished2012; 11 years ago (2012)PresidentDr Akhysa Kumar Bisoi[1]DirectorDr Ashutosh Biswas[2]Academic staff252[3]Students370[3]Undergraduates326[3]Postgraduates40 ...

 

 

Cindy CrawfordLahirCynthia Ann Crawford20 Februari 1966 (umur 57)DeKalb, Illinois, USAPekerjaanModelTahun aktif1983 - sekarangTinggi175 cm[1]Warna rambutCoklatWarna mataCoklatPengukuran34B-25.5-36 (86-65-91 cm)[2]PasanganRichard Gere ​(m. 1991⁠–⁠1995)​Rande Gerber (1998—kini)Situs webhttp://www.cindycrawford.com/ Cynthia Ann Cindy Crawford (lahir 20 Februari 1966) adalah seorang model Amerika Serikat. Dikenal mol ciri kha...

 

 

Liturgi Yahudi adalah segala hal yang berhubungan dengan peribadahan umat Yahudi. Sebuah lukisan mengenai perayaan hari Sabat. Unsur utama dari setiap liturgi adalah bacaan Kitab Suci.[1] Bacaan tersebut diambil dari Torah atau Pentateukh (kelima Taurat atau disebut juga kitab Musa), mazmur-mazmur (Tehilim), kitab para nabi (Nebiim), dan kitab-kitab (Ketubiim), yang merupakan bagian perjanjian lama dari Alkitab Kristen.[1] Mazmur memiliki peranan yang khas dalam liturgi Yahudi...

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (أبريل 2019) توني برنس معلومات شخصية الميلاد 9 مايو 1944 (79 سنة)  أولدهام  مواطنة المملكة المتحدة  الحياة العملية المهنة إذاعي،  ودي جيه  اللغات الإنجليزية  ت...

 

 

Die Gemeinde Aileu in Osttimor Die Liste der Orte in der Gemeinde Aileu gibt an, welche Ortschaften in jedem Suco der osttimoresischen Gemeinde Aileu liegen. Inhaltsverzeichnis 1 Landkarten der Verwaltungsämter 2 Verwaltungsamt Aileu Vila 2.1 Suco Aissirimou 2.2 Suco Bandudato 2.3 Suco Fahiria 2.4 Suco Fatubossa 2.5 Suco Hoholau 2.6 Suco Lahae 2.7 Suco Lausi 2.8 Suco Lequitura 2.9 Suco Liurai 2.10 Suco Saboria 2.11 Suco Seloi Craic 2.12 Suco Seloi Malere 3 Verwaltungsamt Laulara 3.1 Suco Boc...

 

 

Architectural style based on Ancient Egyptian architecture Egyptian Revival architectureA: The Egyptian Hall in London (1812-destroyed in 1905); B: 1862 lithograph of the Aegyptischer Hof (English: Egyptian court), from the Neues Museum, Berlin (early of mid-19th century); C: Interior of the Temple maçonnique des Amis philanthropes in Brussels, Belgium (1877-1879); D: Egyptian Theatre, Colorado, U.S. (1928)Years activeLate 18th-present Egyptian Revival is an architectural style that uses the...

قرية ال محواء  - قرية -  تقسيم إداري البلد  اليمن المحافظة محافظة البيضاء المديرية مديرية مكيراس العزلة عزلة مكيراس السكان التعداد السكاني 2004 السكان 38   • الذكور 16   • الإناث 22   • عدد الأسر 5   • عدد المساكن 4 معلومات أخرى التوقيت توقيت اليمن (+3 غرينيتش)...

 

 

Tramlijn C (Bordeaux) Citadis tram bij omschakeling naar het APS-systeem, station Place Paul DoumerTotale lengte8,1 kmGeopend24 april 2004Type treinCitadis 302 Citadis 402Aantal sporen2 Traject Les Aubiers Stadsgrens Bordeaux - Le Bouscat Grand Parc Stadsgrens Le Bouscat - Bordeaux Émile Counord Camille Godard Place Paul Doumer Jardin Public Quinconces Tramlijn B Place de la Bourse Porte de Bourgogne Tramlijn A Saint-Michel Sainte-Croix Tauzia Gare Saint-Jean Belcier Carle Vernet Stadsgrens ...

 

 

National beauty contest in Japan Miss Grand Japanミス・グランド・ジャパンFormationAugust 24, 2015; 8 years ago (2015-08-24)FounderEriko YoshiiTypeBeauty pageantHeadquartersTokyoLocationJapanMembership Miss Grand InternationalOfficial language JapaneseNational DirectorEriko Yoshii [ja]Parent organizationMiss Grand Japan Co., Ltd.WebsiteOfficial website Miss Grand Japan (Japanese: ミス・グランド・ジャパン) is a national female beauty pagean...

Identification tag worn by military personnel. This article is about identification tags worn by military personnel. For the version worn by pets, see pet tag. For other uses, see Dog tag (disambiguation). A pair of blank dog tags on one ball chain Dog tag is an informal but common term for a specific type of identification tag worn by military personnel. The tags' primary use is for the identification of casualties; they have information about the individual written on them, including identi...

 

 

Wrexham County Borough shown within Wales Map all coordinates using: OpenStreetMap Download coordinates as: KML GPX (all coordinates) GPX (primary coordinates) GPX (secondary coordinates) In the United Kingdom, the term listed building refers to a building or other structure officially designated as being of special architectural, historical, or cultural significance; Grade I structures are those considered to be buildings of exceptional interest.[1] Listing was begun by a provision i...

 

 

Tricolor (1975) Tricolor is a rulebook for wargaming with Napoleonic miniatures. It was written by Rick Crane and published by TSR, Inc. in 1974 with interior artwork by Greg Bell. The rules require a six-sided die. 50 pages. Tricolor provides rules for a game that can be played more quickly than many other games with miniatures. It allows for the re-creation of many of the important features of Napoleonic war: the interplay of combined arms, skirmishing by light infantry, and the importance ...

Village in Warmian-Masurian Voivodeship, PolandDąbrówka DrygalskaVillageDąbrówka DrygalskaCoordinates: 53°39′7″N 22°6′17″E / 53.65194°N 22.10472°E / 53.65194; 22.10472Country PolandVoivodeshipWarmian-MasurianCountyPiszGminaBiała PiskaPopulation40 Dąbrówka Drygalska [dɔmˈbrufka drɨˈɡalska] is a village in the administrative district of Gmina Biała Piska, within Pisz County, Warmian-Masurian Voivodeship, in northern Poland.[1] It lie...

 

 

One of the seven theological virtues Part of a series onLoveRed-outline heart icon Types of love Affection Bonding Broken heart Compassionate love Conjugal love Courtly love courtship troubadours Falling in love Friendship cross-sex romantic zone Interpersonal attraction Interpersonal relationship Intimacy Limerence Love addiction Love at first sight Love triangle Lovesickness Lovestruck Obsessive love Passion Platonic love Puppy love Romance Self-love Amour de soi Unconditional love Unrequit...

 

 

Voce principale: Nuoto sincronizzato ai campionati mondiali di nuoto 2013. Nuoto sincronizzato ai Mondiali di Barcellona 2013 Singolo   Tecnico   Libero Duo Tecnico   Libero Squadre Tecnico   Libero Combinato La fase preliminare si è svolta nel pomeriggio del 21 luglio 2013, mentre la finale si è svolta la sera del 27 luglio. Medaglie Posizione Atleta Paese Vlada ČigirëvaMikhaela KalanchaDaria KorobovaAnisya OlkhovaAlexandra PatskevichElena ProkofyevaAlla ShishkinaMari...

Nigerian religious denomination Mountain of Fire and Miracles Ministries church in East Providence, Rhode Island The Mountain of Fire and Miracles Ministries (MFM)[1] is a Pentecostal denomination founded in Yaba, Lagos, Lagos State, Nigeria in 1989, now with churches in several countries. It was founded by Dr. Daniel Kolawole Olukoya (DKO). Many publications on deliverance have been credited to Olukoya, such as the popular prayer book known as The Prayer Rain.[2][3]&#...

 

 

This article is an orphan, as no other articles link to it. Please introduce links to this page from related articles; try the Find link tool for suggestions. (November 2021) Village in Punjab, IndiaMulewal BrahmanaVillageMulewal BrahmanaLocation in Punjab, IndiaShow map of PunjabMulewal BrahmanaMulewal Brahmana (India)Show map of IndiaCoordinates: 31°06′28″N 75°17′48″E / 31.1077396°N 75.2966987°E / 31.1077396; 75.2966987Country IndiaStatePunjabDistric...

 

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!