Генрых Латвійскі

Генрых Латвійскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1187[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1259[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці святар, пісьменнік, гісторык, храніст
Мова твораў лацінская мова

Генрых Латвійскі, або Генрых Лет (лац.: Henricus de Lettis, ням.: Heinrich von Lettland, лат.: Latviešu Indriķis; 1187/1188, Ніжняя Германія — пасля 1259) — каталіцкі святар Рыжскага архібускупства, місіянер сярод латгалаў абапал Імеры[lv]. Аўтар «Хронікі Лівоніі»[4].

Біяграфія

Старонка копіі «Хронікі Лівоніі»
Царква ў Рубэнэ  (лат.), дзе ў 2000 годзе была знойдзена меркаваная магіла Генрыха Латвійскага

У сваёй «Хроніцы» Генрых паслядоўна ўжывае займеннік «мы», кажучы пра немцаў. Аднак, следам за Андрэйсам Пумпурсам у эпасе «Лачплэсіс», латвійская гістарыяграфія 1-й паловы XX ст. пачынаючы з Арведа Швабэ  (руск.) настойвае, што Генрых быў латышом[5] (магчыма, узятым у дзіцячым узросце на выхаванне немцамі).

Выхоўваўся ў манастыры аўгусцінцаў  (руск.) у Зегеберге  (руск.) на гары Сегэ ў Галштыніі. У 1205 годзе Генрых юнаком трапіў у Рыгу[4] і пазней пачаў місіянерскую дзейнасць у Лівоніі. У 1208 годзе пасвечаны біскупам Альбертам у святара, атрымаў прыход у Рубенэ  (лат.) (Папендорф, ням.: Ymera) за 12 км на поўнач ад Вендэна, пазней нададзены яму ў леннае ўладанне.

У 1225—1227 гадах Генрых склаў «Хроніку Лівоніі» (лац.: Chronicon Livoniae, ням.: Livländische Chronik), дзе падрабязна апісаў падзеі нямецкай каланізацыі і гісторыю навяртання ў хрысціянства куршаў, ліваў, латгалаў, эстаў і селаў. Хронікі Генрыха — найбольш аўтарытэтная крыніца па гісторыі Лівоніі канца XII і пачатку XIII стагоддзяў[4], адметная дэталёвым апісаннем фактаў, дакладнасцю імёнаў, геаграфічных назваў, храналогіі[4].

Навуковыя выданні Хронікі

У мастацтве

Генрых Латвійскі стаў героем паэмы Візмы Бэлшавіцы «Заўвагі Генрыха Латвійскага на палях Лівонскай хронікі» (лат.: Indriķa Latvieša piezīmes uz Livonijas hronikas malām, 1969), дзе вобраз латыша-храніста, вымушанага прыхільна апісваць заваёвы чужога яму рэжыму, выкарыстаны паэтэсай, як лічыцца, каб выказаць сваё стаўленне да савецкага рэжыму ў Латвіі[5]. Генрых Латвійскі адзін з галоўных персанажаў рамана Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі», таксама згадваецца ў аповесці Уладзіміра Арлова «Дзень калі ўпала страла».

Зноскі

  1. а б Henricus Lettus // opac.vatlib.it
  2. а б Henricus Lettus // MAK
  3. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. а б в г Генрих Латвийский // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
  5. а б Linda Kaljundi, Kaspars Kļaviņš. The Chronicler and the Modern World: Henry of Livonia and the Baltic Crusades in the Enlightenment and National Traditions // Crusading and Chronicle Writing on the Medieval Baltic Frontier: A Companion to the Chronicle of Henry of Livonia / Edited by Marek Tamm, Linda Kaljundi and Carsten Selch Jensen. — Ashgate Publishing, Ltd., 2011. — P. 445—449. (англ.)

Літаратура

  • Генрих Латыш // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Iben Fonnsberg-Schmidt, Papieże i krucjaty bałtyckie 1157—1254, przekł. Bogusław Solecki, Warszawa 2009, s. 27-29.
  • Hermann Hildebrand, Die Chronik Heinrichs von Lettland. Magisterarbeit, Dorpat 1867 (Digitalisat)
  • Hermann Hildebrand, Heinrich von Lettland, [w:] Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 11, Duncker & Humblot, Leipzig 1880, S. 637—639.
  • Friedrich Wilhelm Bautz, Heindrich von Lettland, [w:] Biographisch-Bibliographisches Kirchenlexikon (BBKL). Band 2, Hamm 1990, ISBN 3-88309-032-8, Sp. 682—683.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!