Альбрэхт II (ням.: Albrecht II, венг.: Albert, чэшск.: Albrecht; 16 жніўня1397, Вена, Аўстрыя — 27 кастрычніка1439) — кароль Германіі (Рымскі кароль) з 18 сакавіка 1438 г., кароль Чэхіі з 27 снежня 1437 года (каранацыя 29 чэрвеня 1438), кароль Венгрыі з 18 снежня 1437 (каранацыя 1 студзеня 1438), герцаг Аўстрыі з 14 верасня 1404 (пад імем Альбрэхт V), маркграф Маравіі з 4 кастрычніка 1423. З Альберцінскай лініі дынастыі Габсбургаў. Першы Габсбург, які аб’яднаў пад сваёй уладай Аўстрыю, Чэхію, Венгрыю і Германію.